Беларускі батутыст Іван Літвіновіч стаў двухразовым алімпійскім чэмпіёнам
Скончыліся спаборніцтвы ў мужчынскіх скачках на батуце. Алімпійскім чэмпіёнам стаў беларус Іван Літвіновіч.
Івану Літвіновічу 23 гады, ён нарадзіўся і вырас у Вілейцы. Высокія вынікі паказваў яшчэ ў юнацкім узросце, неаднаразова быў чэмпіёнам і медалістам чэмпіянатаў свету і Еўропы сярод юніёраў.
З 2019 года стаў выступаць на дарослых спаборніцтвах, тут у яго таксама былі немалыя дасягненні, найвышэйшае з якіх — золата Алімпіяды-2020 у Токіа. Цяпер ён стаў двухразовым алімпійскім чэмпіёнам.
Акрамя таго, Іван мае залатыя медалі чэмпіянату свету 2019 і 2021 гадоў, а таксама чэмпіянату Еўропы 2020-га.
Ягоная дзяўчына Віялета Бардзілоўская сёння заваявала срэбра Алімпіяды.
Беларуска Віялета Бардзілоўская — срэбная медалістка Алімпіяды! Што вядома пра яе?
Беларускія стралкі завяршылі выступ на Алімпіядзе без медалёў
Дачка эмігрантаў з Беларусі стала алімпійскай чэмпіёнкай у фехтаванні на рапірах у складзе зборнай ЗША
На Алімпіядзе гендарны скандал: італьянская баксёрка адмовілася працягваць бой супраць «біялагічнага мужчыны»
Каментары
Таму матэрыял Нашай Нівы варты быць дапоўнены гэтым каментаром (бо журналісты, мабыць не хочуць змешваць спорт з палітыкай /хаця, тут не пра палітыку/).
Іван Літвіновіч у 2020-м застаўся абыякавым да катаванняў і рэпрэсіяў калегаў-спартоўцаў ды іншых беларусаў, а таксама да агульнадзяржаўнай хлусні. На адной з прэс-канферэнцыяў на пытанне пра ягоннае стаўленне да сітуацыі ў краіне і спорце ў 2020-м тады ён адказаў: "Мяне гэта не датычыцца. Мяне яно не закранула". А ў 2021 годзе ён падпісаў праўладны ліст, фактычна падтрымаўшы дзеянні карнікаў. І пры гэтым патлумачыў гэта ўсё тым жа выразам, што "спорт павінен быць па-за палітыкай".
Ну і варта акцэнтаваць увагу, што на гэтую Алімпіяду ён паехаў у прыватным статусе, як "нічыйны", а не як беларускі спартовец. Але я ўпэўнены, што па вяртанні ў Беларусь лукашысцкая прапаганда і ідэалогія выцісне з гэтага ягонага медаля свае прапагандысцкія сокі і аніводнага разу гэты Літвіновіч не скажа, што ён супраць выкарыстання гэтае нібыта чыста спартовае тэмы для палітыкі.