Грамадства1414

Латушка пракаментаваў прапанову рэжыму выдаць яго ў абмен на Пачобута

«Я вярнуся ў Беларусь, Лукашэнка няхай не перажывае».

Былы міністр унутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Марыюш Каміньскі расказаў у інтэрв’ю, што калі Польшча патрабавала вызваліць Пачобута, рэжым Лукашэнкі выступіў з сустрэчнай прапановай:

«З іх боку была зразумелая толькі ўмова — «вы аддайце нам [Паўла] Латушку», аднаго з дзеячаў беларускай апазіцыі, які стала жыве ў Польшчы, якога рэжым завочна асудзіў на некалькі дзясяткаў гадоў турмы, «на наступны дзень мы вам перадамо Пачобута». Відавочна, што не маглі праводзіць такія перамовы», — заявіў Марыюш Каміньскі.

«Наша Ніва» папрасіла пракаментаваць гэта самога Паўла Латушку. 

«Я чуў такія прапановы, сам Лукашэнка агучваў гэта публічна. Але, канечне, я не ведаў пра тое, што гэтае пытанне — прапанова абмяняць мяне на Анджэя Пачобута — абмяркоўвалася падчас непасрэдна перамоваў. Зразумела, што Польшча — краіна, якая выконвае міжнародныя нормы, у тым ліку ў галіне абароны людзей, якія маюць міжнародную абарону. 

Але я вярнуся ў Беларусь, Лукашэнка няхай не перажывае. Абавязкова вярнуся. І яшчэ, думаю, шмат з кім з беларусаў будзем разам глядзець, як ён будзе сядзець на лаве падсудных».

Палітык дадаў, што ўжо не раз атрымліваў пагрозы. І цяпер у Польшчы заведзеная крымінальная справа па адным з выпадкаў. «Усталяваная асоба падбухторвала да рэалізацыі забойства», — коратка пракаментаваў яе сутнасць Латушка.

Ён адзначыў, што такія пагрозы не пакідаюць яго абыякавым, але яны не паўплываюць на яго актыўнасць.

«Ці ўплывае гэта на маю актыўнасць? Не. Ці ўплывае гэта на маю матывацыю змагацца? Не. Наадварот, яшчэ больш я буду весці барацьбу з гэтым жудасным рэжымам, які пануе ў Беларусі».

Каментары14

  • Ўсталяваная Асоба
    03.08.2024
    Смак канцылярыту. Родная мова спадара Палпалыча
  • Вайшнарыт
    03.08.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Woodoo Cult
    03.08.2024
    Не, КК, мы яшчэ будзем глядзець, як ты будзеш на лаве падсудных сядзець. Люстрацыя і крымінальны артыкул у цябе і так быў, а ты як дурны лукашыст у інтэрв'ю сабе яшчэ на два артыкулы нагаварыў.

Метэаролагі патлумачылі, чаму дым над нашымі галовамі не развейваецца

Метэаролагі патлумачылі, чаму дым над нашымі галовамі не развейваецца

Усе навіны →
Усе навіны

На Венецыянскім кінафестывалі скандал з-за фільма пра расійскую армію ва Украіне. У чым прычына?17

Чалы: Чым даўжэй Лукашэнка марудзіць з выбарамі, тым больш аргументаў, каб яму не ісці16

Якое надвор'е будзе гэтай восенню?1

У Баранавічах затрымалі двух былых вайскоўцаў, якія звольніліся ў 2020-м

Джордж Марцін раскрытыкаваў другі сезон «Дома Цмока». Яго абурыла адна дэталь1

У Мінску адкрыўся «Восеньскі салон» ФОТЫ2

У ЗША аднагадовы хлопчык асвоіў горны ровар ВІДЭА2

Кірыла Буданаў: Telegram нясе рэальную пагрозу нацыянальнай бяспецы Украіны24

У Брэсце неабыякавыя людзі выратавалі са смяротнай пасткі маленькіх кацянятаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Метэаролагі патлумачылі, чаму дым над нашымі галовамі не развейваецца

Метэаролагі патлумачылі, чаму дым над нашымі галовамі не развейваецца

Галоўнае
Усе навіны →