Свет11

Чатыры краіны НАТА дамовіліся сумесна распрацоўваць дальнабойныя ракеты

Францыя, Германія, Італія і Польшча зоймуцца сумеснай распрацоўкай ракет наземнага базавання з радыусам дзеяння больш за 500 кіламетраў — гэта значыць зброі, якая падпадае пад вызначэнне «ракеты сярэдняй і меншай далёкасці». Міністры абароны чатырох краін падпісалі дэкларацыю аб намерах у гэтай сферы ў Вашынгтоне, дзе праходзіць саміт НАТА, піша «Голас Амерыкі».

Нямецкая дальнабойная ракета Taurus, здымак ілюстрацыйны. Фота: South Korea Defense Ministry via AP, File

Нямецкая газета Frankfurter Allgemeine Zeitung робіць акцэнт на тым, што гэтыя ракеты, калі б іх размясціць на тэрыторыі Германіі, гіпатэтычна маглі б дасягнуць цэляў на тэрыторыі Расіі. Пагадненне дасягнутае на фоне вайны ва Украіне і боязі краін НАТА, што Расія ў будучыні можа рыхтаваць агрэсію супраць іх.

Паведамленне з'явілася на наступны дзень пасля таго, як ЗША і Германія абвясцілі пра планы размяшчэння, пачынаючы з 2026 года, на германскай тэрыторыі дальнабойных ударных сістэм, уключаючы гіпергукавую зброю.

Гэтае паведамленне выклікала рэзкую крытыку з боку Масквы, якая назвала намер заходніх саюзнікаў «звяном у эскалацыйным курсе». Канцлер Германіі Олаф Шольц, у сваю чаргу, заявіў, што гаворка ідзе пра доўгатэрміновую стратэгію гарантавання бяспекі, якая не павінна быць сюрпрызам для Масквы.

Як піша FAZ, падчас дыскусій на саміце НАТА быў вызначаны шэраг «прабелаў» або недахопаў у вайсковых магчымасцях Альянсу, перш за ўсё ў Еўропе. У якасці прыярытэтаў, адзначае выданне, вызначаныя пяць кірункаў, адзін з іх — якраз забеспячэнне магчымасці наносіць удары ў глыбіні тэрыторыі патэнцыйнага праціўніка (Deep Precision Strike).

Дэкларацыя аб намерах, падпісаная чатырма краінамі, якраз тычыцца распрацоўкі зброі, здольнай наносіць такія ўдары. Пры гэтым сама яна носіць вельмі агульны характар, няясны нават характар зброі, якая будзе распрацоўвацца — ідзе гаворка пра крылатыя ці балістычныя ракеты. Адзначаецца, што да праекта можа далучыцца і Вялікабрытанія, але ў любым выпадку яго рэалізацыя зойме не адзін год.

ЗША і Савецкі Саюз знішчылі свае ракеты наземнага базавання з радыусам дзеяння, якія перавышаюць 500 кіламетраў, у адпаведнасці з Дамовай аб ракетах сярэдняй і меншай далёкасці. Ён быў падпісаны ў 1987 годзе тагачасным прэзідэнтам ЗША Рональдам Рэйганам і апошнім савецкім лідарам Міхаілам Гарбачовым. У 2019 годзе ЗША выйшлі з дамовы, заявіўшы, што Масква яе парушае. Пры гэтым Вашынгтон звярнуў увагу на распрацоўку Расіяй крылатай ракеты наземнага базавання 9М729, вядомай у НАТА як SSC-8.

Расія адмаўляла парушэнні. Днямі прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, аднак, заявіў, што ў краіне можа быць адноўленая вытворчасць ракет сярэдняй і меншай далёкасці, і яны могуць быць размешчаныя ў тым ліку за межамі Расіі, як сцвярджаецца, для стрымлівання ЗША.

Каментары1

  • Acab
    11.07.2024
    Любы чытачэ, ты разумееш, што працэс вынаходніцтва не ўнармавальны, а вынаходнікаў нельга прызначыць загадам?

Аўтаперагонны бізнэс — усё? Хутка стане нельга прадаваць расіянам свежапрыгнаныя машыны з ЕС і ЗША

Аўтаперагонны бізнэс — усё? Хутка стане нельга прадаваць расіянам свежапрыгнаныя машыны з ЕС і ЗША

Усе навіны →
Усе навіны

Няўклюдны бегемоцік стаў зоркай інтэрнэту ШМАТ ФОТА1

Аперацыя з пэйджарамі была праведзеная раней, бо «Хезбала» западозрыла нешта нядобрае1

Стала вядомая імаверная прычына затрымання Аляксандра Вусіка ў аэрапорце Кракава1

Людміла Класкоўская: Кадэбэшнік ухмыльнуўся і сказаў: «Затрымліваю вас на 15 сутак»2

Памятаеце кацяня, якое праехала 10 км у Гродне ў маторы аўто? Яно знайшло гаспадыню

Украінскія беспілотнікі ўразілі вялізарны склад боепрыпасаў у Цвярской вобласці2

«Яна пагражала мне фізічна, нападала сэксуальна». Аляксандр Рыбак скардзіцца на сталкерку8

Гарбунова: «А Паліна Шарэнда-Панасюк? Дзеля чаго гэтая барацьба? Яна бессэнсоўная»21

Украінскага баксёра Аляксандра Вусіка затрымалі ў аэрапорце Кракава4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аўтаперагонны бізнэс — усё? Хутка стане нельга прадаваць расіянам свежапрыгнаныя машыны з ЕС і ЗША

Аўтаперагонны бізнэс — усё? Хутка стане нельга прадаваць расіянам свежапрыгнаныя машыны з ЕС і ЗША

Галоўнае
Усе навіны →