Свет22

Памёр Вадзім Туманаў, адзін з найбліжэйшых сяброў Уладзіміра Высоцкага. Ён спрабаваў збегчы з ГУЛАГа восем разоў

Вадзім Туманаў нарадзіўся ў 1927 годзе ў Белай Царкве пад Кіевам, але хутка сям'я пераехала на Далёкі Усход.

У Маскве на 97-м годзе жыцця памёр савецкі золатапрамысловец Вадзім Туманаў — адзін з найбліжэйшых сяброў паэта, барда і акцёра Уладзіміра Высоцкага. Апошнія гады Туманаў цяжка хварэў, піша Расійская служба Радыё Свабода

У 1948 годзе 21-гадовага Туманава, які вярнуўся з франтоў Другой сусветнай вайны, арыштавалі і прысудзілі да васьмі гадоў пазбаўлення волі па ілжывым абвінавачванні ў шпіянажы і антысавецкай агітацыі. Ён адбываў зняволенне на Калыме, адкуль спрабаваў збегчы восем разоў.

Пасля смерці Сталіна, у 1956 годзе, Туманава вызвалілі, прызнаўшы невінаватым. Выйшаўшы на волю, ён заснаваў некалькі буйных арцеляў па здабычы золата, стаўшы, як пазней яго называлі, «першым легальным савецкім мільянерам».

Шырокай грамадскасці Туманаў быў вядомы дзякуючы сяброўству з Уладзімірам Высоцкім. Паэт і бард прысвяціў яму некалькі сваіх песень.

Вядома, што за некалькі тыдняў да смерці Высоцкага Туманаў ўгаварыў яго паляцець з ім у тайгу, каб там, удалечыні ад цывілізацыі, паспрабаваць вылечыць паэта ад нарказалежнасці.

У самы апошні момант Высоцкі адмовіўся ад гэтай паездкі і памёр у ліпені 1980 года.

Каментары2

  • Anatol Starkou
    11.07.2024
    Памятаю. Было дело.
    Оказывается Туманов з маім татам аднагодкі. А майго бацькі ўжо даўно няма.
  • бабруйчанін
    11.07.2024
    Саўдэпаўскія міты майсы ..Мець арцэль золотадабытчыкаў з прыбыткамі яшкатся з Высоцкім іньшымі і быць ...вяяяяялікі прайдзісвет

Вялізная хваля затрыманняў — стала зразумела, на каго гэтым разам палявалі КДБ і ГУБАЗіК6

Вялізная хваля затрыманняў — стала зразумела, на каго гэтым разам палявалі КДБ і ГУБАЗіК

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка прапанаваў расіянам картэльную змову па каліі6

За найпапулярнейшым рускамоўным медыя Варшавы стаяць беларусы57

Лукашэнка прызначыў новых кіраўнікоў у «Белнафтахім» і на «Беларуськалій»1

КДБ прызнаў экстрэмісцкім фармаваннем кааліцыю дваровых чатаў2

Праз моцны вецер у больш як 200 населеных пунктах былі праблемы са святлом

Сквер у цэнтры Мінска аблюбавалі бабры, яны ўпарта грызуць дрэвы1

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці затрыманняў і ператрусаў на мінулым тыдні10

На «Мілкавіце» ў Хойніках абвяргаюць масавыя палітычныя затрыманні на заводзе

Памёр святар Пятро Карнялюк1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вялізная хваля затрыманняў — стала зразумела, на каго гэтым разам палявалі КДБ і ГУБАЗіК6

Вялізная хваля затрыманняў — стала зразумела, на каго гэтым разам палявалі КДБ і ГУБАЗіК

Галоўнае
Усе навіны →