Грамадства11

«Машына пакрылася цёмным налётам». Беларус папярэдзіў кіроўцаў пра «смалу» на дарозе пад Гроднам

Пасля паездкі па адной з аўтадарог на Гродзеншчыне мужчына выявіў, што ягоная машына пакрылася дзіўным цёмным налётам. Пры спробах нейтралізаваць налёт, са слоў кіроўцы, злазіла фарба на аўто, піша NewGrodno.by.

Фота: NewGrodno.by

Інцыдэнт адбыўся на ўчастку дарогі паміж аграгарадкамі Парэчча і Азёры ў Гродзенскім раёне, на павароце каля вёскі Глушнева.

«Напярэдадні тут праводзілі рамонт дарогі. Ноччу пайшоў дождж. На дарозе з'явілася алеістая плёнка з вады і, магчыма, эмульсіі, якой пакрывалі праезную частку», — выказаў меркаванне беларус.

З ягоных слоў, цёмны налёт у выніку з'явіўся на бамперы, ніжняй частцы кузава, колавых дысках і не толькі. Прыбраць яго атрымалася толькі з дапамогай бензіну, але пацярпела фарба на аўто.

Дарэчы, як расказаў мужчына, пасля здымак гэтага відэа яму прыйшлося выкінуць і красоўкі.

«Учора яны тут пасыпалі, як заўсёды, шчэбнем і палілі эмульсіяй. Але нешта пайшло не так. Проста жывая смала-вада. Вось сёння раніцай ехаў на працу. Зад нямоцна пацярпеў, а вось гэты бок — цалкам. Дыскі, задні бампер, дзверы, парог — усё ў смале гэтай», — паскардзіўся аўтар роліка.

Ён адзначыў, што праязджае гэтую дарогу штодня і рамонт на гэтым участку праводзяць ужо не першы тыдзень, аднак раней такога не здаралася.

Фота: NewGrodno.by

«Увогуле, рамонт — справа добрая. Рады, што дарогу прыводзяць у парадак. Але, напэўна, менавіта на гэтым участку нешта пайшло не так», — адзначыў беларус.

Каментары1

  • 09.07.2024
    Машына пакрылася салаўіным паметам .

Мікрахвалёўкі, кавамашыны і не толькі. Якія тавары працягваюць везці з Польшчы ў Беларусь і колькі на гэтым можна зарабіць1

Мікрахвалёўкі, кавамашыны і не толькі. Якія тавары працягваюць везці з Польшчы ў Беларусь і колькі на гэтым можна зарабіць

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску пачалі судзіць пяць чалавек па гучнай справе за «падрыхтоўку тэракту ў Дзень перамогі»3

Якая сетка кафэ самая распаўсюджаная ў Беларусі? Гэта не «Бургер Кінг» і не былы «Макдональдс»2

95-гадовая жанчына патанула ў каркасным басейне ў Лёзненскім раёне1

Марыя Васілевіч расказала, як стала вядучай «Калыханкі». Кажа, гэта не дзеля папулярнасці6

Даляр на таргах апускаўся ніжэй за 3,10 рубля1

«Байсол» збірае грошы для дзяцей палітвязняў перад школай — яшчэ можна падтрымаць2

Экс-дзяржсакратар ЗША апублікаваў імаверны мірны план Трампа па Украіне. Што ў ім?26

Падазраванага ў падрыве машыны афіцэра ў Маскве даставілі з Турцыі ў Расію

Спявачка Ірына Дарафеева адпачывала ў Турцыі ў гатэлі 18+ ФОТЫ22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мікрахвалёўкі, кавамашыны і не толькі. Якія тавары працягваюць везці з Польшчы ў Беларусь і колькі на гэтым можна зарабіць1

Мікрахвалёўкі, кавамашыны і не толькі. Якія тавары працягваюць везці з Польшчы ў Беларусь і колькі на гэтым можна зарабіць

Галоўнае
Усе навіны →