Грамадства

«Відавочна, колькасць скароціцца». Як адаб'ецца на стане Каталіцкай царквы задуманая ўладамі перарэгістрацыя парафій?

Паводле прынятага ў 2024 годзе закона ў Беларусі з 1 ліпеня пачынаецца перарэгістрацыя рэлігійных арганізацый, якімі таксама з'яўляюцца праваслаўныя і каталіцкія парафіі, а таксама пратэстанцкія супольнасці. Ці стане працэдура праблемай для каталіцкіх вернікаў, Katolik.life спытаў у святароў.

«Відавочна, колькасць скароціцца». У Беларусі пачынаецца перарэгістрацыя парафій

Фота ілюстрацыйнае

Апытаныя святары не чакаюць, што сама працэдура будзе вялікай цяжкасцю.

Аднак відавочна, што агульная колькасць парафій істотна скароціцца — асабліва ва ўсходняй частцы Беларусі, дзе пасля аднаўлення структур Каталіцкай царквы ў 1990-х гадах масава рэгістравалі парафіі ў месцах, дзе яны існавалі ў дакамуністычныя часы.

Акрамя аднаўлення гістарычных парафій, рэгістравалі і новыя, але ў многіх з іх на працягу мінулых 30 гадоў неабходнай колькасці вернікаў не набралася. Таму фактычна ў некаторых парафіях ніякай дзейнасці не вялося, яны існавалі толькі на паперы.

На ліквідацыю такіх супольнасцяў ужо падалі заявы. Напрыклад, гэта адна з парафій на усходзе Беларусі, якая з'явілася яшчэ пры Вялікім Княстве Літоўскім, а нанава была рэарганізаваная ў 1990-х. Тут захаваліся руіны касцёла, які, аднак, аднавіць немагчыма. У парафіі фактычна няма вернікаў.

Таму ліквідацыя падобных парафій — гэта таксама вырашэнне праблемы для Каталіцкай царкве, якой часам «уцюхвалі» аварыйныя будынкі святынь, аднаўленне якіх патрабуе велізарных сродкаў.

Сярод парафій, якія будуць ліквідаваныя, ёсць некаторыя больш-менш «жывыя», аднак неабходнай колькасці вернікаў там таксама няма: паводле новых правіл, заснавальнікамі супольнасці павінны быць як мінімум 20 чалавек. Пры гэтым неабходна пазначаць месца працы вернікаў, уводзяцца і некаторыя іншыя абмежаванні.

Але, па сутнасці, новая працэдура паказвае рэальны стан рэчаў у Царкве. Як падкрэсліваюць святары, ліквідацыя не азначае, што ў гэтых месцах не будзе душпастырскай апекі вернікаў.

А якія цяжкасці могуць узнікнуць пры перарэгістрацыі «жывых» парафій, меркаваць пакуль рана.

Каментары

Ці можна ў Беларусі забіцца, зваліўшыся ў падземны пераход?1

Ці можна ў Беларусі забіцца, зваліўшыся ў падземны пераход?

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка: У нас няма планаў захопліваць Чарнобыльскую АЭС1

«Тэфлонавы Марк», які здолеў пасябраваць з Орбанам і Трампам. У НАТА ад сёння новы кіраўнік1

Школьнік-квадробер залез на дах бацькоўскай машыны — ім зацікавілася міліцыя2

Дэлегацыю Еўрапарламента па Беларусі хацеў узначаліць літовец, які лічыць пратэсты 2020 года «вялікай правакацыяй»34

Wargaming уклаўся ў куплю 100 кватэр у Літве. І, імаверна, зарабляе на іх продажы і арэндзе1

У Беларусі заблакавалі расійскі анлайн-кінатэатр Okko2

У летніх патопах у Мінску вінавата таксама будаўніцтва метро2

«Добраахвотна і свабодна пакінуў Беларусь». Балгарыя адмовіла беларускаму ЛГБТ-актывісту ў атрыманні статусу ўцекача2

У выніку крушэння расійскага верталёта ў Пакістане загінуў беларус1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці можна ў Беларусі забіцца, зваліўшыся ў падземны пераход?1

Ці можна ў Беларусі забіцца, зваліўшыся ў падземны пераход?

Галоўнае
Усе навіны →