Грамадства

Мінадукацыі расказала пра вынікі апошніх дзён ЦЭ і ЦТ

27 чэрвеня сталі вядомыя вынікі цэнтралізаванага экзамену (ЦЭ) і цэнтралізаванага тэсціравання (ЦТ), праведзеных у рэзервовыя дні. Максімальна магчымы вынік у сто балаў атрымаў, паводле інфармацыі Міністэрства адукацыі, толькі адзін абітурыент, які здаваў ЦТ.

У рэзервовыя дні тэсціраванне прайшлі выпускнікі, якія не змаглі зрабіць гэта ў асноўныя дні па ўважлівых прычынах. А яшчэ, верагодна, мэтавікі: літаральна 11 чэрвеня Мінадукацыі «ў выглядзе выключэння» дазволіла такім абітурыентам здаць выпрабаванне ў «запасныя» дні.

19 чэрвеня ў ЦТ па 15 вучэбных прадметах прыняў удзел 341 чалавек, 21 чэрвеня — 204, а 23-га выпрабаванне прайшлі 177 чалавек. З аўдыторый за парушэнні нікога не выдалілі.

Уладальнікам адзінага стобальнага сертыфіката стаў абітурыент, які здаваў ЦТ па біялогіі. Адзін выпускнік атрымаў 99 балаў на выпрабаванні па грамадазнаўстве, яшчэ два — 98 балаў на ЦТ па фізіцы і хіміі. Нуль балаў быў амаль у 300 чалавек.

У Міністэрстве адукацыі расказалі, што абітурыентам, якія здавалі ЦТ у рэзервовыя дні, сертыфікаты пачнуць выдаваць 1 ліпеня.

Усяго ж сёлета было зафіксавана 695 стобальных сертыфікатаў ЦТ: 27 мая — 55 максімальных вынікаў, 30-га — 26, 3 і 6 чэрвеня — 613, плюс адзін у рэзервовы дзень.

Усяго ЦТ здавалі 71,3 тыс. чалавек, гэта значыць «стобальнікаў» — 0,97% ад агульнай колькасці тых, хто здаваў сёлета.

У Мінадукацыі нагадалі, што школьнікі, якіх выдалілі з ЦЭ ў асноўныя дні за парушэнні, а таксама тыя, хто не з'явіўся на выпрабаванні (у тым ліку ў рэзервовыя дні) па аб'ектыўных прычынах, змогуць здаць ЦЭ 19 і 21 жніўня. У першы дзень гэта будзе адзін з профільных прадметаў, у другі — беларуская або руская мова. Такія абітурыенты не змогуць прэтэндаваць на паступленне ў ВНУ, бо ўступная кампанія туды да таго часу завершыцца, але можна будзе падаць дакументы ў каледжы.

Каментары

Як мучылі Ціля Швайгера і цэнтры гарадоў, каб стварыць карцінку для судзімага за махлярства пратэжэ Дзмітрыя Баскава15

Як мучылі Ціля Швайгера і цэнтры гарадоў, каб стварыць карцінку для судзімага за махлярства пратэжэ Дзмітрыя Баскава

Усе навіны →
Усе навіны

Лёва Бі-2: З мяне жартавалі, што маім дзедам з'яўляецца Аркадзь Куляшоў7

«Адгадай краіну». Найлепшыя твіты тыдня2

«Месца беларусаў, якія працуюць у таксі нелегальна, занялі замежнікі. Пасажыры скардзяцца»12

На наступным тыдні прагназуюць моцны вецер і мокры снег. А ў выходныя надвор'е яшчэ пагоршае1

У Кітаі студэнт зарэзаў у каледжы васьмярых чалавек, яшчэ 17 параненыя1

Адвакат родам з Расіі прапанаваў Трампу стаць яго пасланнікам па Украіне3

Загінуў адміністратар Z-канала з мільёнам падпісчыкаў15

Калі Канапацкая стала цалкам падкантрольная Лукашэнку?38

Робаты-забойцы — патэнцыял новых украінскіх дронаў уражвае8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як мучылі Ціля Швайгера і цэнтры гарадоў, каб стварыць карцінку для судзімага за махлярства пратэжэ Дзмітрыя Баскава15

Як мучылі Ціля Швайгера і цэнтры гарадоў, каб стварыць карцінку для судзімага за махлярства пратэжэ Дзмітрыя Баскава

Галоўнае
Усе навіны →