«Анатоль Какшараў быў адным з улюбёнцаў мазырскай публікі», — гаворыцца ў паведамленні клуба.
24 чэрвеня на 43-м годзе жыцця раптоўна памёр былы гулец «Славіі» Анатоль Какшараў, паведамляе тэлеграм-канал клуба.
Анатоль правёў каля 200 гульняў за «Славію» ў вышэйшай і першай лізе айчыннага чэмпіянату (2001-2010). Пасля невялікага легіянерскага досведу (фінскі ТП-47 у 2005-м) Анатоль вярнуўся ў родны клуб.
«Анатоль Какшараў быў адным з улюбёнцаў мазырскай публікі на стадыёне «Юнацтва». Заўзятары са стажам памятаюць яго хуткасныя праходы па правым флангу. Заўсёды на пазітыве. Душа калектыва…», — гаворыцца ў паведамленні клуба.
Каментары