Грамадства77

Памерла Дзіяна Чаркасава

Ва ўзросце 89 гадоў памерла журналістка Дзіяна Чаркасава, шматгадовая супрацоўніца газеты «Голас Радзімы» і маці забітай у 2004 годзе журналісткі Веранікі Чаркасавай, забойства якой дагэтуль не раскрытае, паведамляе «Салідарнасць».

Дзіяна Чаркасава

Дзіяна Цімафееўна Чаркасава нарадзілася 22 студзеня 1935 года ў Мінску. У 1946-м пераехала з сям’ёй у Навагрудак. У 1958 годзе скончыла беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта БДУ.

Усё жыццё яна прапрацавала ў газеце для беларусаў замежжа «Голас Радзімы»: карэктаркай, літаратурнай супрацоўніцай, адказнай сакратаркай і нарэшце намесніцай галоўнага рэдактара. У 2000 годзе выйшла на пенсію.

У 1978 годзе ў бібліятэчцы газеты «Голас Радзімы» выйшла кніга Дзіяны Чаркасавай «Люблю» пра жыццё і творчасць беларускай паэтэсы Канстанцыі Буйло, з якой журналістка доўгія гады падтрымлівала асабістыя сувязі.

Яе публікацыі з’яўляліся таксама ў газетах «Літаратура і мастацтва», часопісах «Полымя», «Нёман», на пачатку 2000-х па яе сцэнарах ствараўся цыкл праграм «Свая чужына» на беластоцкім радыё «Рацыя» пра культурных дзеячаў беларускай эміграцыі. Яе рукапісы, перапіска з Канстанцыяй Буйло, публікацыі захоўваюцца ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва.

У 2004-м годзе была забітая пры дагэтуль не высветленых абставінах яе дачка, таксама журналістка Вераніка Чаркасава, а ў 2019-м пайшоў з жыцця каханы муж Уладзімір Мялешка, з якім Дзіяна Цімафееўна разам крочыла па жыцці цягам дзесяцігоддзяў. 

Дзіяна Цімафееўна памерла на 90-м годзе жыцця пасля працяглай хваробы. Практычна да апошніх дзён яна захоўвала вастрыню розуму.

Каментары7

  • Acab
    24.06.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Acab
    24.06.2024
    Інфармуе аб палітычных працэсах, якія адбываюцца ў Беларусі, навінах грамадска-культурнага жыцця. Публікуе шмат матэрыялаў па гісторыі Беларусі, асвятляе жыццё беларусаў у далёкім і блізкім замежжы. Да 1993 года выдавалася «Бібліятэчка газеты «Голас Радзімы». Выдадзена больш за 150 кніг і брашур.

    Спярша выдавалася Беларускім таварыствам па сувязях з суайчыннікамі за рубяжом. Потым да 2018 году з'яўлялася дадаткам да газеты «Советская Белоруссия». Зараз выдаецца як асобнае выданне Выдавецкім домам «Звязда».

    І гэта, любы чытачэ, Акабчык Маленькі яшчэ пра растраляных паэтаў не даўмеўся сьцісьлей цябепазнаёміць
  • Яська
    24.06.2024
    Вераніка Чаркасава раследвала каламутныя схемы продажу рэжымам Лукашэнкі савецкай зброі рэжыму Садама Хусэйна, якой па даручэнню Лукашэнкі займаўся Шэйман. Праз міжнародныя санкцыі Ірак ня мог разлічвацца за зброю грашыма. Але гэта дазвалялі рабіць махінацыі ў рамках праграмы ААН "Нафта узамен на харчы", якая стартавала ў 1995 і па якой дазваляўся бартэр з Іракам тавараў гуманітарнага прызначэння ўзамен на іракскую нафту. Беларусь актыўна удзельнічала ў гэтай праграме. Грошы ад продажу іракскай нафты ішлі праз "Інфабанк", які трапіў пад санкцыі ЗША. 27.10.2005 камісія ААН пад кіраўніцтвам Пола Ўолкера прадставіла даклад аб махінацыях ў рамках праграмы. У дакладзе камісіі Ўолкера ў спісе бенефіцыяраў праграмы фігурыравалі ЛДПБ пад кіраўніцтвам Гайдукевіча-старэйшага і тагачасны старшыня Белнафтахіму Козік. Імаверна, Вераніка Чаркасава здолела высвятліць, якія "гуманітарныя тавары" ішлі ад Лукашэнкі Садаму, якому была востра патрэбная зброя і амуніцыя для змагання з апазіцыяй, у т.л. з курдскімі паўстанцамі. Альбо куды пайшлі грошы ад продажу іракскай нафты, атрыманай па бартэру Лукашэнкай. За гэта яе жорстка забілі 20.10.2004 (40 нажавых раненняў) і нават паспрабавалі сфабрыкаваць справу аб забойстве супраць яе сына.

У магілёўскай калоніі памёр 22-гадовы палітзняволены Дзмітрый Шлетгаўэр6

У магілёўскай калоніі памёр 22-гадовы палітзняволены Дзмітрый Шлетгаўэр

Усе навіны →
Усе навіны

У суботу і нядзелю ў Мінску моцна зменяцца маршруты грамадскага транспарту2

У Кіраўскім раёне хлопец з пнеўматычнага пісталета трапіў у вока 15-гадовай дзяўчыне

Малпы ніколі не змогуць надрукаваць усяго Шэкспіра4

Вяскоўца з-пад Касцюковічаў вызвалілі па амністыі, а цяпер перадумалі. Кажуць, здаровы

Таксі ў Беларусі пачынаюць працаваць па новых правілах1

Андрэй Дзмітрыеў не бачыць сэнсу вылучаць дэмакратычных кандыдатаў на прэзідэнцкіх выбарах-20256

Школьнікаў са Смаргонскага раёна звазілі з экскурсіяй на Акрэсціна4

Музыку Сяргея Горлава судзяць па чатырох палітычных артыкулах

Блінкен: Паўночнакарэйскія войскі неўзабаве ўступяць у бой з УСУ ў Курскай вобласці

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У магілёўскай калоніі памёр 22-гадовы палітзняволены Дзмітрый Шлетгаўэр6

У магілёўскай калоніі памёр 22-гадовы палітзняволены Дзмітрый Шлетгаўэр

Галоўнае
Усе навіны →