Данія — Сербія — 0:0, Англія — Славенія — 0:0.
Англія фінішавала першай, а Данія па дадатковых паказчыках заняла другое месца. У Славеніі — трэцяе месца і таксама плэй-оф. Прычым і Славенія, і Данія звялі ўсе тры матчы ў групе ўнічыю.
У Даніі і Славеніі была не толькі роўная колькасць балаў і забітых і прапушчаных мячоў (2—2), але ў Даніі было на адну жоўтую картку меней за тры гульні.
Англія — 5, Данія — 3, Славенія — 3, Сербія — 2.
У сераду завершыцца групавы этап.
А 19-й згуляюць каманды групы Е: Украіна — Бельгія і Румынія — Данія.
Усе каманды пасля двух тураў маюць па тры балы, але ёсць нюанс: розніца забітых і прапушчаных:
- Румынія — 3 (розніца забітых і прапушчаных 3—2)
Бельгія (2—1)
Славакія (2—2)
Украіна (2—4)
А 22-й згуляюць каманды групы F: Партугалія — Грузія і Турцыя — Чэхія
Партугалія ўжо гарантавала сабе першае месца
Партугалія — 6, Турцыя — 3, Чэхія — 1 (розніца мячоў 2—3), Грузія — 1 (2—4)
Матчы 1/8 фіналу стартуюць 29 чэрвеня. Цягам чатырох дзён будзе па дзве гульні вечарам: а 19-й і 22-й.
Ужо вядомыя наступныя пары:
субота, 29 чэрвеня:
Швейцарыя — Італія (19:00)
Германія — Данія (22:00)
Каментары