Грамадства2929

Асудзілі міліцыянера з элітнага падраздзялення. Ён хадзіў па вёсцы без трусоў

«Наўмысна дэманстраваў аголеныя палавыя органы».

Ігар Шкрэд. Фота з базы «Кіберпартызанаў»

Ігару Шкрэду 49 гадоў. Ён скончыў Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт. Пасля ўніверсітэта больш за 10 гадоў адпрацаваў у кампаніі «Асоббудпраект» інжынерам-тэхнолагам.

Пасля Шкрэд уладкаваўся ў Дэпартамент забеспячэння аператыўна-вышуковай дзейнасці МУС. Гэта элітнае падраздзяленне, якое займаецца праслухоўкай, сачэннем (у тым ліку і за самімі міліцыянерамі), таемна прасочваецца ў хаты ды машыны. Пра тое, хто служыць у дэпартаменце, невядома нават самім міліцыянерам — звесткі пра іх у базах схаваныя і легендаваныя, яны карыстаюцца пашпартамі прыкрыцця.

У 2020-м Шкрэд даносіў на пратэстоўцаў. У базах на «Чорнай мапе Беларусі» два даносы — «на даху дома вісіць бел-чырвона-белы сцяг» і «каля гімназіі на стадыёне бчб-сцягі».

Але адбыўся канфуз. 17 чэрвеня 2023 года Шкрэд паехаў у вёску, падобна, выпіваў. І вырашыў… пахадзіць па ёй у адной цішотцы, без трусоў.

Аголены, ён «радаваў» вяскоўцаў цэлы дзень, некалькі разоў хадзіў у такім выглядзе ў краму, першы раз у 9:08, а апошні — у 17:58. На заўвагі людзей, якія прасілі яго не хадзіць голым, падобна, рэагаваў нецэнзурна — у судовай пастанове гэта акуратна сфармулявана як «сведка патлумачыў, што сваімі задзірлівымі паводзінамі Шкрэд хацеў супрацьпаставіць сябе грамадству». Праігнараваў ён і прадавачку, якая некалькі разоў «звярнула ўвагу на ягоныя аголеныя палавыя органы». Не засмуціла яго і камера на краме.

Вяскоўцы выклікалі міліцыю і такі змусілі Шкрэда надзець шорты.

У судзе ён казаў, што хадзіў голы, бо купаўся і ягоныя шорты былі мокрыя. Усе сведкі казалі, што рабілі яму заўвагі, але ён іх ігнараваў. Таксама схлусіў наконт шортаў — сведка паказаў, што калі змусіў міліцыянера апрануцца, яны былі абсалютна сухія.

Згодна з прысудам ад 30 жніўня 2023 года, Шкрэд, «жадаючы прадэманстраваць свае дзеянні неабмежаванаму колу асобаў, наўмысна дэманстраваў аголеныя палавыя органы». Яму маглі прысудзіць да трох гадоў калоніі, але суд даў толькі 150 базавых велічынь штрафу. У СІЗА Шкрэда не трымалі.

Наступны раз яго судзілі ў лістападзе 2023 года. Тады ён пашкодзіў маёмасць нейкага чалавека ў нязначным памеры. За гэта яму маглі даць да 30 базавых штрафу.

Публікацыя зробленая з дапамогай Digital Intelligence Team (DIT) і базаў «Кіберпартызанаў». DIT — гэта OSINT-праект, які супрацоўнічае з прадэмакратычнымі структурамі ды праектамі ў раследваннях і даследваннях розных тэмаў.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары29

  • умка шоснаццаты
    22.06.2024
    ну што ж яны ў цябе такія бедныя, што не тое што без штаноў, а без трусоў ходзяць? бацька, разьбярыся
  • ..!..
    22.06.2024
    органы продеМОНСТРировали органы
  • Vasia
    22.06.2024
    Дык ён перформанс рабіў, як Банцар у Горадні.

«Яна стала снайперам». Сталі вядомыя абставіны гібелі ва Украіне 24-гадовай Марыі Зайцавай30

«Яна стала снайперам». Сталі вядомыя абставіны гібелі ва Украіне 24-гадовай Марыі Зайцавай

Усе навіны →
Усе навіны

Олаф Шольц перад выбарамі блакуе пакет дапамогі Украіне на 3 мільярды еўра8

Юрась Зянковіч больш не палітвязень? На АНТ ён прадстаўлены як «амерыканскі адвакат, палітолаг, эксперт»8

Прыцягненне мігрантаў для працы ў Беларусі найбольш лабіруе Мінсельгасхарч6

«Дзе яны працуюць?» Камуніст Сыранкоў будзе скардзіцца ў пракуратуру і падатковую на Бондараву і кампанію10

Ва Украіне загінула 24-гадовая беларуская добраахвотніца Марыя Зайцава43

Памёр аўстрыйскі пісьменнік і гісторык Марцін Полак. Ён пісаў і пра Беларусь

Стывен Кінг заклікаў адмяніць «Оскар» праз пажары ў Лос-Анджэлесе

Вярхоўны суд ЗША падтрымаў закон аб забароне ў краіне TikTok

У Расіі прадпрымальнік скончыў жыццё самагубствам пасля допыту пра сувязі з беларускай кампаніяй1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яна стала снайперам». Сталі вядомыя абставіны гібелі ва Украіне 24-гадовай Марыі Зайцавай30

«Яна стала снайперам». Сталі вядомыя абставіны гібелі ва Украіне 24-гадовай Марыі Зайцавай

Галоўнае
Усе навіны →