Грамадства9494

Усаў расказаў, як трэба было зразумець словы Пазняка пра Лукашэнку і Калеснікаву

Заявы Зянона Пазняка нарабілі шуму ў беларускай інфармацыйнай прасторы. Цяпер прыляцела рэакцыя ад палітыка Паўла Усава, найбліжэйшага паплечніка Пазняка.

Нагадаем, у эфіры Пятага канала Пазняк адказваў на пытанне, хто можа замяніць Лукашэнку.

«Хто можа замяніць? Рэальна — ніхто. Гледзячы якая будзе сітуацыя. Калі ён раптам, скажам, паляціць у космас, то замена будзе яшчэ горшай. Таму што ўся тая публіка, якая ёсць, яна не здольная захоўваць незалежнасць Беларусі. І не разумее, навошта [захоўваць]. Яны здадуць краіну ў вельмі кароткі тэрмін», — тлумачыў ён. З падрабязным пераказам слоў палітыка можна азнаёміцца тут.

Усаў перакананы, што ягонага боса зразумелі няправільна. У сваім допісе ў сацсетках ён расказаў, што насамрэч мелася на ўвазе:

«Пазняк разважае пра сітуацыю і сцэнары верагодных падзей ва ўмовах, калі Расія застаецца моцнай і кантралюе стратэгічную прастору Беларусі.

У выніку ягонай смерці (Лукашэнкі — НН), пры такой сітуацыі (на 26.09.2024) аб’ектыўна, хто можа змяніць рэжым, замяніць Лукашэнку? І тым больш вывесці Беларусь са стану акупацыі?

Магчыма ОСТ-АПК-КР трыма дывізіямі на 150 джыпах уварвецца ў Беларусь з трох кірункаў? (Але там нават стратэгіі ніякай няма).

Гэта азначае, што з такімі расійскімі ўплывамі, як зараз, смерць ці зыход Лукашэнкі па факце нічога для краіны не змяняе, бо кантроль застаецца ў руках Масквы. Ці гэта трэба прымаць у разлік? Так, трэба. Ці трэба пра гэта казаць? Так. Але, ці гэта азначае, што трэба падтрымліваць Лукашэнку? Канечне, НЕ».

Прэтэнзіі Паўла Усава датычацца і да таго, пад якім загалоўкам былі апублікаваныя і выказванні Зянона Пазняка пра палітзняволеную Марыю Калеснікаву.

«Што такое Калеснікава? Адкуль яно з'явілася? … Нават у параўнанні са Святланай Ціханоўскай, якая ўжо хоць нешта кажа, гэтая асоба — поўнае палітычнае нішто», — заявіў патрыярх беларускай апазіцыйнай палітыкі.

У гэтым выпадку Усаў не рашаецца сказаць, што Пазняка не так зразумелі. Ён не абвяргае заяву пра Калеснікаву як «поўнае палітычнае нішто» і прызнае, што такія словы — гэта знявага.

Але адзначае, што галоўная думка ў тэксце была пра іншае — «што нягледзячы на крытычны падыход да палітычных пазіцый жыццё і свабода чалавека — найбольшая каштоўнасць».

Каментары94

  • Лол
    28.09.2024
    Дарма Усаў апраўдваецца. Адэкватным людзям і так зразумела пра што кажа Зянон, каторы рэальна глядзіць на рэчы і ацэньвае абстаноўку стратэгічна. Бамбанула тут толькі ў неверагодных, для каторых Расія гэта ружовае поні, што какае вясёлкай. А любы пераемнік Лукашэнкі будзе лепшым за яго.
  • Пеця
    28.09.2024
    Алег, дурняў вучыць няўдзячная справа
  • CV
    28.09.2024
    Алег, не перакладчык, а тлумач. У кожнай рэлігіі ёсць тлумачы, якія тлумачаць вучэнне прарока.

Як выглядае ўнутры гандлёвы цэнтр у Віцебску пасля пажару ФОТЫ1

Як выглядае ўнутры гандлёвы цэнтр у Віцебску пасля пажару ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Бізнэсу аддалі 10-15% ад дапамогі Еўрасаюза Беларусі — Ягораў адказвае на крытыку з боку Латушкі24

Падчас пажару ў віцебскім ГЦ пацярпелі 15 чалавек, з іх 2 работнікі МНС2

Сала па 35 рублёў, шмат садавіны і навагодніх тавараў. Якія цэны на Камароўцы перад святамі?1

Пажар у віцебскім гандлёвым цэнтры ліквідавалі, спатрэбілася чатыры з паловай гадзіны1

У Расіі заблакавалі Viber13

«Рускіх і ўкраінцаў можна параўноўваць з ханьцамі». Мядзведзеў тлумачыць кітайцам прычыны вайны ва Украіне на блізкіх ім прыкладах11

«Некаторыя віцябляне паводзілі сябе вельмі годна». Сведкі пажару ў гандлёвым цэнтры падзяліліся ўражаннямі1

У першым трэйлеры да новай часткі «Ведзьмара» паказалі дзяўчыну ў строі з беларускім арнаментам9

Польшча падчас старшынства ў ЕС будзе дамагацца ўзмацнення санкцый адносна Беларусі і Расіі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як выглядае ўнутры гандлёвы цэнтр у Віцебску пасля пажару ФОТЫ1

Як выглядае ўнутры гандлёвы цэнтр у Віцебску пасля пажару ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →