Свет11

Кліматычныя актывісты зноў аблілі супам карціны Ван Гога ў Лондане

Удзельнікі руху Just Stop Oil («Проста спыніце нафту») аблілі супам дзве карціны Вінцэнта ван Гога ў Лондане. Гэта адбылося праз некалькі гадзін пасля таго, як яшчэ двое актывістаў былі прысуджаныя за такую ж акцыю да турэмнага зняволення, піша Бі-бі-сі.

Фота: Just Stop Oil

Трое актывістаў Just Stop Oil плюхнулі супам у дзве карціны з серыі «Сланечнікі» (1888 і 1889 гадоў) на выставе «Паэты і закаханыя» ў Нацыянальнай галерэі ў цэнтры Лондана. У галерэі паведамілі, што эксперты ўжо даследавалі карціны і прыйшлі да высновы, што пашкоджанняў яны не атрымалі.

Раней у пятніцу дзве актывісткі Just Stop Oil — 23-гадовая Фібі Пламер і 22-гадовая Ганна Холанд — былі прысуджаныя да двух гадоў і 20 месяцаў турэмнага зняволення за тое, што ў кастрычніку 2022 года вылілі суп на «Сланечнікі», напісаныя ў 1888 годзе.

У відэароліку, апублікаваным Just Stop Oil у сацсетцы X, актывісты гавораць разгневанаму натоўпу: «Ёсць людзі, якія сядзяць у турме за тое, што патрабавалі спыніць здабычу нафты і газу, і гэта цяпер з'яўляецца дзяржаўнай палітыкай. Будучыя пакаленні будуць лічыць, што гэтыя вязні сумлення знаходзіліся на правільным баку гісторыі».

На відэа чуваць, як наведвальнікі выставы крычалі актывістам «Не!» і «Не рабіце гэтага!».

Як паведаміў прэс-сакратар Нацыянальнай галерэі, трое актывістаў увайшлі ў залу са «Сланечнікамі» каля 14:30 (16:30 па беларускім часе). Цяпер яны затрыманыя па падазрэнні ў нанясенні шкоды, паведамілі ў лонданскай паліцыі.

Гэта ўжо трэці выпадак за апошнія гады, калі мэтай акцыі пратэсту Just Stop Oil выбіраюць твор мастацтва з Нацыянальнай галерэі Лондана. У ліпені 2022 года двое актывістаў прыляпілі сябе да карціны Джона Канстэбля «Калёсы для сена» (1821).

Каментары1

  • Андрусь
    28.09.2024
    Што ж яны ўсе да таго Ван Гога дачапіліся? То яго Кузьміч выкопвае, то актывісты супам ягоныя карціны абліваюць.

Забойства Насралы: дэталі аперацыі і рэакцыя свету13

Забойства Насралы: дэталі аперацыі і рэакцыя свету

Усе навіны →
Усе навіны

Выдавецтва «Янушкевіч» атрымала прэстыжную амерыканскую прэмію1

Хочаце знізіць або падвысіць сваю агрэсіўнасць на 30%? Вось просты спосаб7

Прэзідэнт Сербіі прарочыць Украіне карэйскі сцэнарый1

КДБ актыўна вярбуе палітвязняў, вызваленых па памілаванні — праваабаронцы10

У Гвінеі шымпанзэ скрала дзіця і забіла яго. Гэта выклікала бунт1

Сотні люксавых аўто стаяць у чарзе на мытні пад Мінскам7

«Белавія» прадае апошні канадскі самалёт са свайго авіяпарку3

«Гэтая краіна праходзіць праз пекла». Трамп сустрэўся з Зяленскім і пахваліўся добрымі адносінамі з Пуціным6

Жанчыну, якая змагалася з «педафільскім лобі», адправілі на прымусовае лячэнне ў псіхбальніцу7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Забойства Насралы: дэталі аперацыі і рэакцыя свету13

Забойства Насралы: дэталі аперацыі і рэакцыя свету

Галоўнае
Усе навіны →