У Пінску пенсіянер зрабіў заўвагу падлетку, які еў яго чарэшню — і атрымаў удар нагой у жывот
Хлопец атрымаў крыміналку.
Жыхар Пінска гуляў па горадзе са сваёй дзяўчынай. На адной з вуліц ён убачыў чарэшню — і вырашыў паласавацца ягадамі.
17-гадовы падлетак павіс на дрэве і стаў зрываць чарэшню. Праз некаторы час з'явіўся 61-гадовы гаспадар двара. Ён зрабіў хлопцу заўвагу.
Падлетак, нядоўга думаючы, ударыў мужчыну ў нагой у жывот.
Суседзі, якія сталі сведкамі канфлікту, выклікалі міліцыю. Хлопец атрымаў крымінальную справу за хуліганства.
Каментары