Грамадства11

Сілавікі пахваліліся масавай зачысткай на заводзе ў Лідзе

Прынамсі пяцёра працаўнікоў металатканага завода Haver BY былі затрыманыя ў выніку рэйду.

Пра гэта 16 чэрвеня паведаміў адзін з каналаў сілавікоў. 

Затрыманне працаўніка завода Haver BY. Чэрвень 2024 года, Ліда. Скрыншот відэа

Як паведамілі прапагандысты, на прыватным прадпрыемстве 14 чэрвеня прайшла «адпрацоўка экстрэмістаў». У апублікаваным роліку бачна, як сілавікі з аўтаматамі і ў поўным абмундзіраванні ўрываліся ў цэхі, адцягвалі рабочых ад станкоў, укладвалі на зямлю і заводзілі рукі за спіну.

На якой падставе былі затрыманыя работнікі і які іх працэсуальны статус — не паведамляецца.

@nashanivanews Сілавікі хваляцца масавымі затрыманнямі ў Лідзе #лида #ліда #нашаніва #беларусьновости #белорусы #милициябеларуси ♬ Crime Scene - Avery Alexander

ТАА «ХАВЕР BY металатканы завод» — даччынае прадпрыемства нямецкага канцэрна Haver & Boecker OHG, паведамляецца на сайце прадпрыемства. Завод займаецца вытворчасцю металічных сетак.

Каментары11

  • Вольга
    17.06.2024
    Хутка нікога не застанецца. Таленавітыя за Буг,а гаўно толькі ў паліцыю. Будзеце смактаць адзін у аднаго.
  • Сетка
    17.06.2024
    Вольга, Завод займаецца вытворчасцю металічных сетак. Дачакаюцца с.кі (сілавікі, скарочана), што народ пачне іх ў гэтыя сеткі заматваць, як у рулоны.
  • Кульгавы дзед
    17.06.2024
    Затрыманне завадчан - экстремістаў на працоўным месцы за што? Што яны зрабілі? За нейкія там падпіскі? Гэта-ж поста крынж нейкі

Апакаліпсіс у панядзелак. Сёння ў Беларусі навальніцы, моцныя залевы і град

Апакаліпсіс у панядзелак. Сёння ў Беларусі навальніцы, моцныя залевы і град

Усе навіны →
Усе навіны

Тэніска з адхінутым каўняром — летні трэнд у Амерыцы і Еўропе2

«Я ўпершыню сутыкнулася з такой сурʼёзнай траўмай». Сабаленка можа зняцца з Уімблдона2

Хлопец у Кобрынскім раёне скокнуў з тарзанкі — і не вынырнуў

ПА АБСЕ прызнала дзеянні РФ генацыдам украінскага народа4

На наступным тыдні надворʼе зменіцца. Чаго чакаць?

Гайдукевіч паабяцаў зрабіць у доме Павука ў Акцябрскім грамадскую прыёмную сваёй партыі16

Чым сёння займаюцца некалі вядомыя героі ЖЖ? Спойлер: многія так і не закінулі блогерства5

Германія ў 1/4 фіналу. Але для немцаў усё толькі пачынаецца2

Пуцін спрабуе перадаць хусітам балістычныя і крылатыя ракеты — амерыканская выведка3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Апакаліпсіс у панядзелак. Сёння ў Беларусі навальніцы, моцныя залевы і град

Апакаліпсіс у панядзелак. Сёння ў Беларусі навальніцы, моцныя залевы і град

Галоўнае
Усе навіны →