Усяго патроху55

Турэцкі абітурыент перабраў з тэхналогіямі падчас спісвання экзамена і трапіў у турму

Дэталі выкарыстанага хлопцам «інавацыйнага» метаду апісала мясцовая паліцыя.

Турэцкі паліцыянт расказвае пра механізм спісвання затрыманага абітурыента. Скрыншот відэа мясцовай паліцыі горада Іспарта

Паводле справаздачы паліцыі турэцкага горада Іспарта (каля Анталіі), на якую спасылаецца выданне Daily Mail, адзін з абітурыентаў падчас здачы «экзамену вышэйшых навучальных устаноў» (YKS, аналаг беларускага цэнтралізаванага экзамену) выкарыстаў штучны інтэлект і «шмат рознай тэхнікі», каб спісаць тэст, за што быў затрыманы.

На афіцыйным відэа паліцыі Іспарты супрацоўнік апісаў механізм спісвання, які ладзіў абітурыент перад арыштам.

«Падчас TYT (Basic Proficiency Test, базавы тэст на веды), які з'яўляецца першым этапам уступнага экзамену ва ўніверсітэт (YKS), арганізаванага ў Іспарце, у выніку вобшуку, які мы правялі ў абітурыента, паводзіны і дзеянні якога былі падазронымі, была выяўленая тэхніка для падману экзаменатараў.

Невялічкая камера, схаваная ў гузіку кашулі, рабіла здымкі экзаменацыйных заданняў, маршрутызатар у падэшве красоўка забяспечваў інтэрнэт-сувязь, а адказы на пытанні абітурыент атрымліваў ад ChatGPT апошняй мадэлі праз маленькую слухаўку, схаваную ў вуху», — расказвае турэцкі паліцыянт у відэа.

Турэцкія медыя таксама адзначаюць, што акрамя абітурыента быў затрыманы і ягоны памочнік, які ўдзельнічаў у арганізацыі механізма спісвання тэсту, аднак ён быў выпушчаны адразу пасля допыту.

А абітурыент, якога злавілі за спісванне, быў змешчаны ў турму і ўсё яшчэ застаецца там у чаканні суда.

Саму відэасправаздачу турэцкай паліцыі з англійскімі субтытрамі вы можаце паглядзець ніжэй.

Каментары5

  • Гога
    15.06.2024
    Дурачек,надо было лететь в синеокую,заплатить какую копеечку и зачисляйся хоть в БГУ на политологию хоть на журналистику!!!!
  • Егіпецкі півавар
    15.06.2024
    Ужо толькі за саму тэхналогію спісвання можна ў MIT паступаць)
  • Хлопцы, мочым троля
    16.06.2024
    Acab, трызненне

Упаў з крэсла і не паспеў адключыць камп‘ютар. На якіх дробязях праколваліся расійскія разведчыкі?

Упаў з крэсла і не паспеў адключыць камп‘ютар. На якіх дробязях праколваліся расійскія разведчыкі?

Усе навіны →
Усе навіны

«Лукашэнка зладзіў дзяржаўны пераварот і практыкаваў палітычныя забойствы». За што біяграфію Нямцова маглі прызнаць «экстрэмісцкай»12

У Мінску адкрытым полымем гарэў «Опель» ВІДЭА

«Апроч тых дванаццаці гадоў, калі ён піў». Нязвыклыя ўспаміны ўдавы Рыгора Барадуліна13

Памерла Валянціна Барадуліна2

У аўторак у Дзяржынску прайшлі затрыманні і ператрусы1

Расійскае грамадства хоча вайны, паказваюць апытанні22

Выставілі на продаж будаўнічы рынак «Уручча»

Новыя стаўкі падаткаў у 2025 годзе. Колькі і за што давядзецца плаціць?1

Ілан Маск выказаў падтрымку «Альтэрнатыве для Германіі»11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Упаў з крэсла і не паспеў адключыць камп‘ютар. На якіх дробязях праколваліся расійскія разведчыкі?

Упаў з крэсла і не паспеў адключыць камп‘ютар. На якіх дробязях праколваліся расійскія разведчыкі?

Галоўнае
Усе навіны →