У Татарстане адмененыя ўсе масавыя мерапрыемствы ў гэтыя выходныя ў мэтах бяспекі пасля прылёту ўкраінскіх беспілотнікаў.
Восем прылётаў украінскіх беспілотнікаў зафіксавалі ў Казані, у тым ліку на тэрыторыі прамысловага прадпрыемства і жылых масіваў. Загінулых і пацярпелых няма, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка Татарстана.
«Да гэтай хвіліны зафіксавана восем прылётаў. З іх адзін — на прамысловае прадпрыемства, адзін — над ракой, шэсць — на жылы масіў. Паводле інфармацыі да гэтай хвіліны, загінулых і пацярпелых няма», — сказалі ў прэс-службе.
Каментары