У Мінску прадаюць будаўнічы рынак «Уручча». Гэта адна з самых буйных спецыялізаваных профільных гандлёвых пляцовак у горадзе, дзе можна набыць усё для будаўніцтва і рамонту. Інфармацыя пра продаж з'явілася на сайце кампаніі «Сільван-Інвест», піша Office Life.
Першапачаткова будаўнічы рынак «Уручча» належаў кампаніі «Растэм» бізнэсмена Юрыя Авяр'янава. У 2022 годзе яго купіла кампанія «Ларгапорт Інвест». Цяпер рынак зноў выставілі на продаж.
Ён размешчаны недалёка ад станцыі метро «Уручча». Плошча капітальных будынкаў — 7125 квадратных метраў, плошча павільёнаў — 12 тыс. «квадратаў». Плошча зямельнага ўчастка — 7, 7327 га. Побач з рынкам ёсць дзве аўтастаянкі на 370 машына-месцаў.
За аб'ект хочуць $7 млн. Кошт «квадрата» — $982,46. У аб'яве сказана, што ўсе аб'екты рынку гатовыя да эксплуатацыі і адпавядаюць неабходным патрабаванням.
Каментары