Культура99

Новы міністр культуры адказаў, ці гатовы даць другі шанц рэжысёру Андрэю Курэйчыку і ці прыме Купалаўскі Зою Белахвосцік

А таксама паразважаў, хто павінен сачыць, каб на сцэне былі толькі лаяльныя ўладам артысты.

Руслан Чарнецкі. Фота: інстаграм

Нядаўна прызначаны міністр культуры Руслан Чарнецкі прыйшоў на БТ у перадачу «Скажінемолчі». Вядучыя згадалі, што ў Акадэміі мастацтваў ён скончыў курс народнай артысткі Зоі Белахвосцік, якая ў 2020-м звольнілася з Купалаўскага тэатра. Калісьці Чарнецкі граў таксама ў спектаклі «Падводнікі» па п'есе Андрэя Курэйчыка.

«Вы прыхільнік таго, каб даць другі шанц ці….?» — запыталі ў міністра.

«Калі ты ідэйны здраднік, то ніякіх другіх шанцаў не павінна быць. Здраднік — тут жа вораг. Калі чалавек не па ідэйных перакананнях гэта ўсё рабіў, а заблытаўся… (…) Калі чалавек адкрыта гатовы паказаць падтрымку дзяржаве, той уладзе, якая цяпер у нас ёсць, калі ён гатовы ёй дапамагаць, разам з ёй працаваць, калі ён гатовы падпісацца пад тым, што не будзе займацца дэструктыўнымі рэчамі і ўсведамляе пакаранне, якое за гэта панясе (…)

З кожным чалавекам трэба індывідуальна працаваць», — выказаўся Чарнецкі.

Ён паразважаў пра калег.

«Я павінен быць упэўнены, што са мной побач стаіць чалавек, якому я магу цалкам давяраць. А калі ён неяк не вызначыўся дагэтуль, то дзе ўпэўненасць, што ён вызначыцца, калі будзе крытычны момант? А калі ён вызначыцца ў той [іншы] бок? А ў мяне там сям'я за мной».

У міністра спыталі таксама, хто павінен сачыць за тым, каб на сцэне не было нелаяльных уладзе артыстаў — Міністэрства культуры ці неабыякавыя грамадзяне. Чарнецкі адказаў, што ўсе.

Каментары9

  • Чарнецкі
    20.12.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Алек
    20.12.2024
    Дать этому геббельсу пистолет, так он и расстреливать начнёт.
  • Лейцар коркавы
    20.12.2024
    Што адбылося ў Беларусі з мужчынамі? Ён жа стары неадукаваны мех з бульбай, а вы вакол яго карагоды водзіце, адзін перад адным спаборнічае, хто смачней пацалуе ў дупу, хто больш лісьліва раскажа, які гэты вусаты дзед прыгажун, як трымае краіну ў сваіх вялізарных руках. І што цікава, што 21 гадовыя, што 70 гадовыя, усе бяруць удзел у флэш-мобе "Нахвальвай як мага больш старога вар'ята". Ваніты.

Стала вядома афіцыйная прычына смерці Макея, Ашурка і Тарайкоўскага9

Стала вядома афіцыйная прычына смерці Макея, Ашурка і Тарайкоўскага

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску паставілі «чаравікаматы» — што гэта такое і як яны працуюць? 

У Якуцку гарэў ізалятар з вайскоўцамі-дэзерцірамі. Згарэлі пяць чалавек

Страта «Успенскага мяшка»: частка ўкраінскіх вайскоўцаў не змагла выйсці з акружэння

Міліцыя выпадкова апублікавала ВІДЭА для ўнутранага карыстання — інструкцыю, як трэба паводзіць сябе з насельніцтвам7

Мінскае «Дынама» прайграла пяць з шасці матчаў Лігі канферэнцый, разгромна саступіўшы ў апошнім ад грэкаў3

У Жыткавічах 14-гадовага юнака асудзілі на сем гадоў калоніі. За што?7

«Сірыя паказвае, што Расія не непераможная». Галоўная дыпламатка ЕС выказалася супраць перамоў на ўмовах Масквы1

«Справа не ў палітыцы». Стала вядома, чаму закрылася каталіцкая семінарыя ў Пінску1

Шрайбман расказаў, чаму закрылася яго ютуб-перадача на «Люстэрку»12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома афіцыйная прычына смерці Макея, Ашурка і Тарайкоўскага9

Стала вядома афіцыйная прычына смерці Макея, Ашурка і Тарайкоўскага

Галоўнае
Усе навіны →