Усяго патроху1010

Муж некалькі гадоў здраджваў жонцы і старанна выдаляў кампрамат з айфона. Але макбук усё захаваў

Муж-здраднік некалькі гадоў таемна карыстаўся паслугамі прастытутак і быў упэўнены, што выдатна вычышчае перапіскі з айфона. Але не ўлічыў сінхранізацыю паміж прыладамі Apple. Пасля выкрыцця з боку жонкі мужчына вырашыў судзіцца з кампаніяй за разбураны шлюб.

Ілюстрацыйная выява. Фота: vecteezy

Мужчына па імені Рычард (імя зменена) падаў у суд на кампанію Apple за тое, што яго жонка даведалася аб яго шматлікіх здрадах праз сямейны макбук, які захоўваў усе выдаленыя перапіскі мужчыны з прастытуткамі на працягу некалькіх гадоў, піша выданне The Times.

Па словах мужчыны, той старанна вычышчаў увесь кампрамат з уласнага айфона, але не ведаў, што праз сінхранізацыю ўсё захоўвалася і на сямейным макбуку. Пры гэтым Рычард карыстаўся адным і тым жа ўліковым запісам што на айфоне, што на сямейным макбуку.

Перапіскі з прастытуткамі вяліся праз iMessage. Калі жонка раптоўна пабачыла іх на макбуку, то адразу ж падала на развод і адсудзіла ў нявернага мужа больш за 6 мільёнаў даляраў. Менавіта гэтыя грошы цяпер Рычард хоча адсудзіць у Apple «за ненадзейнасць прылад і разбураны шлюб».

Мужчына лічыць, што «Apple павінна папярэджваць карыстальнікаў, што нават калі паведамленні будуць выдаленыя з айфонаў, то іх ўсё роўна можна прачытаць на іншых прыладах Apple пад тым жа ўліковым запісам».

Ён таксама выказаў намер зладзіць калектыўны іск супраць кампаніі, бо хоча прыцягнуць на свой бок іншых людзей, якія апынуліся ў аналагічнай сітуацыі.

Каментары10

  • Згода
    14.06.2024
    Тут я згодны са здраднікам, бо гэтая тупая функцыя можа быць выкарыстана карнікамі
  • Ай
    14.06.2024
    Згода, гэта не функцыя тупая, а тупыя юзеры, якія не могуць адключыць сінхранізацыю ці зрабіць патрэбныя налады
  • Аля
    14.06.2024
    Здрайца атрымаў сваё. Толькі ён вінаваты ў разбурэнні сям'і і ніхто іншы. Віват эпл.

Для чыноўнікаў распрацавалі месенджар Depesha. У чым яго галоўная праблема?1

Для чыноўнікаў распрацавалі месенджар Depesha. У чым яго галоўная праблема?

Усе навіны →
Усе навіны

У Прыпяцкім нацпарку запрашаюць на незвычайную экскурсію — паслухаць роў аленяў

У Беларусі з'явіўся праспект 17 верасня. У якім горадзе?1

Партугалія ў агні: краіну ахапілі лясныя пажары

Рэжым Лукашэнкі дапусціў свой удзел у другім мірным саміце па Украіне. Але пры адной умове15

Памёр карыкатурыст Алег Папоў 6

Сталі вядомыя імёны яшчэ 10 памілаваных палітвязняў1

Мяжу Латвіі з боку Беларусі перасек неапазнаны лятаючы аб'ект, былі паднятыя знішчальнікі НАТА 

БТ збіраецца запусціць яшчэ адзін канал — з прапагандай на англійскай мове5

Гібель беларуса ў бальніцы ў Варшаве расследуюць як давядзенне да суіцыду

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Для чыноўнікаў распрацавалі месенджар Depesha. У чым яго галоўная праблема?1

Для чыноўнікаў распрацавалі месенджар Depesha. У чым яго галоўная праблема?

Галоўнае
Усе навіны →