У Сенненскі РАУС звярнуўся 50-гадовы мясцовы жыхар, які стаў ахвярай інтэрнэт-аферыста, паведамляе прэс-служба МУС.
Мужчына знайшоў у інтэрнэце аб'яву аб продажы дарагога аўтамабіля. На працягу месяца некалькімі часткамі перавёў амаль 90 тысяч рублёў, але машыну так і не дачакаўся.
Аператыўнікі падраздзяленняў па супрацьдзеянні кіберзлачыннасці Віцебшчыны ўстанавілі асобу зламысніка — 17-гадовага жыхара Кобрына.
Пры сілавой падтрымцы АМАПа яго затрымалі па месцы жыхарства. Пры аглядзе кватэры выяўленыя і канфіскаваныя банкаўскія карты і камп'ютар.
За грошы 11-класнік купіў аўтамабіль і дарагі смартфон. Частка выкрадзенага канфіскаваная.
Заведзена крымінальная справа за махлярства, здзейсненае ў асабліва буйным памеры. Фігуранту пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі.
Каментары