У свеце нарадзілася першае дзіця, зачатае дзякуючы новай тэхналогіі апладатварэння
Новая тэхналогія, якую спецыялісты называюць рэвалюцыйнай, больш эфектыўная, бяспечная і даступная за ЭКА.
Як піша New Atlas, у Перу нарадзілася першае дзіцяця, якое было зачатае з дапамогай інавацыйнай тэхналогіі Fertilio, заснаванай на выкарыстанні ствалавых клетак. Распрацоўшчыкам з'яўляецца біятэхналагічная кампанія Gameto.
Як вядома, методыка ЭКА ўключае стымуляцыю яечнікаў гарманальнымі ін'екцыямі для атрымання некалькіх яйцаклетак, якія затым вымаюць і апладняюць у лабараторыі. Пасля пяці дзён развіцця эмбрыён пераносяць у матку ў спадзяванні на тое, што цяжарнасць наступіць. Поўны цыкл займае каля двух-трох тыдняў і можа ўключаць да 90 ін'екцый за адзін курс.
Методыка Fertilo адрозніваецца ад традыцыйнага ЭКА тым, што замест гарманальнай стымуляцыі яечнікаў для атрымання спелых яйцаклетак выкарыстоўваецца працэс вырошчвання няспелай яйцаклеткі ў асяроддзі з асобым тыпам падтрымліваючых клетак, якія дапамагаюць ёй даспяваць, імітуючы натуральны працэс у арганізме.
Гэтыя падтрымліваючыя клеткі яечнікаў (OSCs) ствараюцца з індукаваных плюрыпатэнтных ствалавых клетак (iPSCs) і адыгрываюць ролю асяроддзя, якое забяспечвае яйцаклетцы патрэбныя ўмовы для развіцця.
У 2023 годзе былі праведзены адпаведныя даследаванні, якія выявілі, што гэтая тэхналогія значна палепшыла паспяванне яйцаклеткі і фарміраванне эмбрыёна.
Самі ж аўтары кажуць, што яна зніжае неабходнасць у гарманальных ін'екцыях на 80%, памяншае рызыкі, звязаныя з гіперстымуляцыяй яечнікаў, палягчае пабочныя эфекты і скарачае працягласць лячэння з 2-3 тыдняў да трох дзён.
Як адзначаюць спецыялісты, Fertilio адкрывае новыя магчымасці для больш шырокага кола пацыентак, якія не могуць пераносіць ці не хочуць праходзіць цяжкую працэдуру традыцыйнага ЭКА, робячы працэдуру менш цяжкай і больш даступнай.
Методыка ўжо атрымала адабрэнне ў Аўстраліі, Японіі, Аргенціне, Парагваі, Мексіцы і Перу. Gameto актыўна рыхтуецца да клінічных выпрабаванняў у ЗША, што адкрывае новы раздзел у выкарыстанні тэхналогіі iPSC у рэпрадуктыўнай медыцыне.
Fertilo абяцае стаць рэвалюцыйным рашэннем для многіх жанчын, прапаноўваючы даступны, бяспечны і эфектыўны спосаб пераадолення праблем з фертыльнасцю.
Каментары