Свет1515

Расійскае грамадства хоча вайны, паказваюць апытанні

Пакуль гінуць толькі кантрактнікі і заробкі не падаюць, большасць расіян па-ранейшаму ўхваляюць палітыку Пуціна.

Прапуцінскі натоўп на цэнтральнай плошчы ў Севастопалі. Фота: AP

Нядаўні даклад Atlantic Council спрабуе адказаць на пытанне, чаму настроі расійскага грамадства такія. Аўтарка даклада, экспертка па Расіі і Еўразіі Марыя Снегавая, адзначае, што апытанні, праведзеныя рознымі расійскімі даследчымі арганізацыямі, паказваюць, што каля 70—75 працэнтаў расіян падтрымліваюць так званую «спецыяльную ваенную аперацыю», у той час як усяго каля 20 працэнтаў выступаюць супраць.

Інтэрнэт-апытанні даюць падобныя вынікі, хоць могуць быць невялікія адрозненні ў залежнасці ад фармулёўкі пытанняў. Аднак асноўная карціна застаецца стабільнай: пераважная большасць падтрымлівае вайну.

У дакладзе вылучаюцца тры асноўныя групы расіянаў паводле іх стаўлення да вайны:

  1. Лаяльныя і неўпэўненыя прыхільнікі (каля 36—49% і 11—14%).

    Гэтая група падтрымлівае вайну пераважна па звычцы або таму, што лічыць гэта правільным. Яны схільныя верыць афіцыйнай пазіцыі ўрада, хоць часта выступаюць за хуткае завяршэнне вайны.

  2. Ястрабы (13—27%).

    Прадстаўнікі гэтай групы, пераважна мужчыны ў гадах, старэйшыя за 45 гадоў, актыўна падтрымліваюць вайну і адмаўляюць магчымасць кампрамісаў. Іх пазіцыя нацыяналістычная і рашучая.

  3. Праціўнікі вайны (20—30%).

    Гэтая група выступае супраць вайны, яны звычайна маладзейшыя, жывуць у гарадах і выкарыстоўваюць недзяржаўныя СМІ як асноўную крыніцу інфармацыі. Іх доля застаецца стабільнай з пачатку 2022 года.

Альтэрнатыўнай інфармацыі дастаткова

Існуе меркаванне, што расіяне падтрымліваюць вайну праз недахоп альтэрнатыўнай інфармацыі. Аднак, як адзначае экспертка, большасць расіян мае доступ да інтэрнэту і можа лёгка знайсці незалежныя крыніцы інфармацыі.

Нягледзячы на цэнзуру, дзяржава не здолела цалкам перакрыць доступ да такіх платформаў, як YouTube, Telegram ці VPN. Тым не менш, значная частка насельніцтва працягвае прытрымлівацца дзяржаўных наратываў.

Як расіяне прыстасоўваюцца 

Поўнамаштабная вайна ва Украіне мае значна большы маштаб і кошт, чым папярэднія канфлікты, але грамадская падтрымка яе застаецца высокай. Большасць расіян прымае сітуацыю, пакуль яна не закранае іх асабіста. 

Нават калі нешта выклікае трывогу, настроі хутка вяртаюцца да нормы. Вось, дзеля прыкладу, некалькі сітуацый, якія патэнцыйна маглі паўплываць на настроі:

  • Санкцыі: першапачаткова санкцыі выклікалі няўпэўненасць і страх. Але многія расіяне хутка адаптаваліся і не адчуваюць моцнага асабістага эканамічнага болю.
  • Частковая мабілізацыя (верасень 2022 года): спачатку гэта выклікала трывогу і страх. Адбыліся невялікія акцыі пратэсту. Але праз некалькі месяцаў паніка знікла.
  • Мяцеж «Вагнера» (чэрвень 2023 года): грамадская трывога зноў ненадоўга ўзрасла, але неўзабаве нармалізавалася.
  • Украінскае ўварванне ў Курск (жнівень 2024 года): трывога вырасла, але адабрэнне Пуціна знізілася зусім нязначна. Падтрымка для замірэння​ ўзрасла, але таксама неістотна.

Прыкладна палова падтрымлівае мірныя перамовы, але звычайна толькі ў тым выпадку, калі Расія захавае захопленыя тэрыторыі. Іншымі словамі, яны не гатовыя прызнаць сваю паразу.

Чаму чаканні разышліся з рэальнасцю? 

У мінулым многія эксперты думалі, што Расія становіцца больш адкрытай і з часам адмовіцца ад аўтарытарызму, — адзначае Снегавая.

Гэтыя эксперты таксама пераацанілі, колькі расіян падтрымліваюць ліберальныя, празаходнія погляды. 

У рэчаіснасці «ліберальныя» расіяне складаюць нязначную меншасць (каля 7—10 працэнтаў). Большасць расіян не назавеш прадэмакратычнымі, і Захаду яны не сімпатызуюць.

Намаганні лібералаў змяніць грамадства або выкрываць пуцінскія рэпрэсіі не мелі вялікага водгуку.

Мінулыя прыклады, напрыклад, савецкая вайна ў Афганістане, сведчаць пра тое, што вялікія страты могуць настроіць грамадства супраць урада. Але тут гэтага не адбываецца. Расійская прапагандысцкая машына стварае «пераможную» гісторыю, якой многія расіяне дагэтуль давяраюць.

Ці можна давяраць сацыялагічным апытанням?

Некаторыя крытыкі сумняваюцца ў верагоднасці расійскіх апытанняў, сцвярджаючы, што страх і рэпрэсіі прымушаюць людзей хаваць свае сапраўдныя меркаванні. 

Але — тлумачыць экспертка — даследаванні паказваюць, што гэты эфект невялікі. Як анлайн, так і асабістыя апытанні з розных крыніц паказваюць падобныя вынікі. Калі б шмат расіян хлусіла, выпадала б чакаць большых разыходжанняў.

Расійскія сацыёлагі працягваюць апытваць прадстаўнікоў розных слаёў грамадства. Паказчыкі адказаў застаюцца стабільнымі і не паказваюць вялікіх змен з пачатку вайны, сцвярджае яна. 

Даследаванні з выкарыстаннем ускосных метадаў вымярэння праўдзівых меркаванняў выяўляюць, што, магчыма, 6—10 працэнтаў рэспандэнтаў хаваюць свае сапраўдныя погляды, чаго недастаткова, каб змяніць агульную карціну.

Апошнія даваенныя апытанні таксама паказалі, што многія расіяне былі гатовыя падтрымаць ваенныя дзеянні ў суседніх краінах. Такім чынам, праваенныя настроі былі падрыхтаваныя дзяржаўнай прапагандай не ў лютым 2022 года, а значна раней. А крамлёўская прапаганда толькі ўзмацніла наяўныя ментальныя ўстаноўкі ў грамадстве.

Што цікава: супраць вайны выступаюць больш бедныя, а больш багатыя расіяне хутчэй за, што ставіць пад сумнеў распаўсюджаныя тэорыі, што, маўляў, па меры росту дабрабыту расійскае і кітайскае грамадствы маюць рабіцца менш праімперыялістычнымі, антызаходнімі і прадэмакратычнымі.

Такім чынам, большасць расіян па-ранейшаму падтрымлівае вайну ва Украіне ці, прынамсі, адкрыта не выступае супраць яе. 

Шок вайны, санкцый і нават кароткіх унутраных хваляванняў не перакрэслілі «пуцінскага кансэнсусу». Хоць некаторыя расіяне спадзяюцца на мір, яны хочуць яго на ўмовах Расіі. 

Эканамічная выклікі і смяротныя ахвяры не выклікалі масавага грамадскага непрыняцця вайны. Пакуль што крамлёўская версія падзей выразна дамінуе ў расійскай грамадскай прасторы.

Каментары15

  • политзек
    20.12.2024
    надо понимать, что отвечать на соцопросы не так, как надо, там также небезопасно, как и у нас.. поэтому распределение голосов там заведомо неверное..
    ПРИ ЭТОМ!!!, очень значительная часть на болотах действительно не против этой войны...
    это давно уже страна моральных, нравственных, интеллектуальных УРОДОВ.
  • так ведь
    20.12.2024
    Путин по рос меркам - либерал. Он еще их долго сдерживал. По сравнению с ними, каннибалы это одуванчики.
  • Владислав
    20.12.2024
    Багаті росіяни присмокталися до нелегальних схем.
    А для мародерів війна — то є мати рідна.
    Все закономірно, по Дарвіну: zвірі знайшли екологічну нішу в паразитичній солідарності.

Стала вядома афіцыйная прычына смерці Макея, Ашурка і Тарайкоўскага9

Стала вядома афіцыйная прычына смерці Макея, Ашурка і Тарайкоўскага

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома пра арышт стэндапера і радыёвядучага Сцяпана Манкевіча3

У Мінску паставілі «чаравікаматы» — што гэта такое і як яны працуюць? 

У Якуцку гарэў ізалятар з вайскоўцамі-дэзерцірамі. Згарэлі пяць чалавек

Страта «Успенскага мяшка»: частка ўкраінскіх вайскоўцаў не змагла выйсці з акружэння

Міліцыя выпадкова апублікавала ВІДЭА для ўнутранага карыстання — інструкцыю, як трэба паводзіць сябе з насельніцтвам7

Мінскае «Дынама» прайграла пяць з шасці матчаў Лігі канферэнцый, разгромна саступіўшы ў апошнім ад грэкаў3

У Жыткавічах 14-гадовага юнака асудзілі на сем гадоў калоніі. За што?7

«Сірыя паказвае, што Расія не непераможная». Галоўная дыпламатка ЕС выказалася супраць перамоў на ўмовах Масквы1

«Справа не ў палітыцы». Стала вядома, чаму закрылася каталіцкая семінарыя ў Пінску2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома афіцыйная прычына смерці Макея, Ашурка і Тарайкоўскага9

Стала вядома афіцыйная прычына смерці Макея, Ашурка і Тарайкоўскага

Галоўнае
Усе навіны →