МНС: Уладальнік згарэлага ГЦ у Віцебску не ліквідаваў раней выяўленыя парушэнні
Міністр па надзвычайных сітуацыях Вадзім Сіняўскі ў эфіры тэлеканала «Беларусь 1» паведаміў новыя падрабязнасці пра пажар, які адбыўся ў гандлёвым цэнтры «Беларусь» у Віцебску ўвечары 13 снежня.
Паводле слоў Сіняўскага, раней службамі МНС у гандлёвым цэнтры там былі выяўленыя парушэнні, якія ўладальнік не ліквідаваў.
«Пакуль нам не далі праектна-каштарысную дакументацыю, у якой, напэўна, ёсць дастаткова шмат пытанняў да гэтага ўласніка. Яна не дадзена можа быць па дзвюх прычынах: першая — ад нас яе хаваюць, другая — яе проста няма. Гэтаму будзе дадзеная адпаведная ацэнка ў рамках праверкі», — сказаў міністр.
Таксама ён заявіў пра праблемы, звязаныя з маршрутамі эвакуацыі:
«Яны захламленыя, лесвічныя маршы, на жаль, выкарыстоўваюцца не па прызначэнні, што можа выклікаць дастаткова сур'ёзны калапс пры эвакуацыі людзей з гэтых аб'ектаў».
Акрамя таго, былі праблемы і з пажарнай сігналізацыяй, пажарнай аўтаматыкай ды пытаннямі апавяшчэнняў.
«На жаль, чалавек сам прымаў рашэнні па перапрафіляванні гэтых аб'ектаў — гандлёвых месцаў. Дэмантавалася пажарная сігналізацыя», — адзначыў Вадзім Сіняўскі.
Уладальнік гандлёвага цэнтра «Беларусь» — Вадзім Вялюга, які пасля пажару быў, верагодна, затрыманы.
Падчас пажару пацярпелі 20 чалавек, з іх адна жанчына дагэтуль знаходзіцца ў цяжкім стане. Сёння паведамілі пра тое, што яе перавезлі для лячэння з Віцебска ў Мінск.
«Гэтая крама — мой адзіны бізнэс». Што гавораць работнікі гандлёвага цэнтра, які на тым тыдні згарэў у Віцебску
Сярод затрыманых па справе пажару ў віцебскім гандлёвым цэнтры, верагодна, ягоны ўладальнік
Затрымалі падазраваных у парушэнні пажарнай бяспекі ў ГЦ «Беларусь» у Віцебску
ГЦ «Беларусь» у Віцебску, дзе быў моцны пажар, падумваюць знесці
Назва ад кінатэатра, выгляд ад аўтара віцебскай піраміды, на верхнім паверсе — дзеці. Што вядома пра гандлёвы цэнтр, які гарэў у Віцебску
Каментары