Грамадства1010

Лукашэнка назваў імёны яшчэ некалькіх высокапастаўленых хабарнікаў

Аляксандр Лукашэнка 14 чэрвеня на нарадзе з урадам паведаміў, што ў дачыненні да першага намесніка старшыні Брэсцкага аблвыканкама Валянціна Зайчука вядзецца следства, яго падазраюць у атрыманні хабараў. Таксама пад следствам знаходзіцца кіраўнік мінскага прадпрыемства «Гараўтамост». 

Валянцін Зайчук. Фота: brest-region.gov.by

Валянцін Зайчук, як заявіў Лукашэнка, атрымліваў тысячы даляраў за «спрыяльнае вырашэнне пытанняў, якія ўваходзілі ў ягоную кампетэнцыю».

«Зямельныя ўчасткі, выдзяленне грашовых сродкаў (гэта значыць вы грошы даяце, а ён іх дзеліць з тымі, каму вы даеце), даванне інфармацыі пра будаўнічыя аб'екты сельгаспрызначэння і гэтак далей. За садзейнічанне», — цытуе Лукашэнку ягоная прэс-служба.

Трэба сказаць, што інфармацыя пра верагоднае затрыманне Валянціна Зайчука ў незалежных СМІ з'явілася яшчэ ў лютым, але афіцыйнага пацвярджэння яе дагэтуль не было. Гаварылася таксама і пра прынамсі часовае затрыманне іншых брэсцкіх высокіх чыноўнікаў. 

Таксама Лукашэнка паведаміў, што пад следствам знаходзіцца Павел Важнік, які апошнім часам кіраваў менскім прадпрыемствам «Гараўтамост»:

«З ліпеня 2023 года набраў хабараў на дзясяткі тысяч даляраў».

Каментары10

  • Высокіх прыкарытнікаў
    14.06.2024
    Перастаньце калабарантаў называць чыноўнікамі і іншымі ілжэпасадамі. Гэта _незаконная_ антынародная пракрамлёўская адміністрацыя ня мае дачыненьне да бюракратыі, ім ўсё роўна каму дупу падціраць. Халуі абрабаваўшыя краіну не заслугоўваюць увагі. Хай там адзін аднога пертрахіваюць, ім не прывыкаць
  • Samortopikum bredium
    14.06.2024
    Kali jość mahčymaść brać chabar - treba brać, kali jość mahčymaść kraści - treba kraści. Zakon džungliaŭ, i ni kroku nazad ! A to adzin za 40 tys. hadzinnik načapiŭ, u majbachu jezdzić, pry hetym zarplatu mizernuju maje, i ŭvieś taki ŭ chakaliacie, z halavy da noh, zmahar z karupcyjaj... I jon budzie vyznačać, chto tut zlosny chabarnik !
  • Ёсік
    14.06.2024
    Тутака ж няма аніводнага з боку, усе лукашысты і ябацькі, усе адданыя табе. Ты ж кожнага зацьвярджаеш і бласлаўляеш. Аба.раўся ў чарговы раз, ужо твой электаральны пенсіянер ці пенсійны электарат, як пажадаеш, сьмяецца зь цябе. Быў дырэктарам саўгаса, ім і застаўся, як не апранайся, на чым не езьзді, які гадзіньнік не насі. Боўдзіла.

Як жыве і чым займаецца Крысціна Моцная — меркаваная дачка Аляксандра Лукашэнкі37

Як жыве і чым займаецца Крысціна Моцная — меркаваная дачка Аляксандра Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Лаўроў даў прымірэнча-спакуслівае інтэрв'ю Карлсану10

Сёння даляр упаў на сем капеек да 3,4 рубля

На падтрымку дэпартаванага ў Беларусь экс-каліноўца Васіля Верамейчыка сабралі неабходную суму3

На трасе Мінск — Гродна заўважылі дзікіх коней ВІДЭА1

Кіраўнік МЗС Польшчы: Я зачыню ўсе расійскія консульствы, калі Масква працягне дыверсіі5

Кіраўніка крымінальнай міліцыі Клімавічаў арыштавалі за хабар. Пагражае да 15 гадоў10

Пара ажанілася з-за размеркавання. Суд прызнаў шлюб несапраўдным3

Трамп прызначыў «цара» па пытаннях штучнага інтэлекту і крыптавалют4

Адбылося лёсаванне новага футбольнага турніру — Клубнага чэмпіянату свету2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як жыве і чым займаецца Крысціна Моцная — меркаваная дачка Аляксандра Лукашэнкі37

Як жыве і чым займаецца Крысціна Моцная — меркаваная дачка Аляксандра Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →