Мінскі гадзіннікавы завод «Луч» выпусціў новую калекцыю гадзіннікаў, гэтым разам на касмічную тэматыку. Стрэлкі ў гадзінніках з гэтай калекцыі ідуць у зваротным кірунку і маюць адпаведную назву: «Зваротны ход 2.0»
Калекцыя складаецца з чатырох мадэляў гадзіннікаў:
- «Паўночнае ззянне»,
- «Парад планет»,
- «Галактыка»,
- «Магнітар».
Ва ўсіх мадэлях стаіць кварцавы механізм «Луч-2356», корпус зроблены з нержавеючай сталі, на цыферблаце мінеральнае шкло, раменьчык скураны.
Лічбы ў гадзінніках размешчаныя ў зваротным парадку, адпаведна стрэлкі рухаюцца назад.
Гадзіннікі ўжо прадстаўленыя ва ўсіх фірмовых крамах і на сайце, а каштуюць яны 339 рублёў.
Каментары