Есці меней мяса і адмовіцца ад алкаголю. Мінздароўя расказала, як перажыць спёку
І не сапсаваць сабе ўражанне ад пікніка.
Міністэрства аховы здароўя апублікавала рэкамендацыі, якія дапамогуць перажыць спёку і адпачыць на прыродзе без прычынення шкоды здароўю.
Так, Міністэрства аховы здароўя заклікае звяртаць увагу на тэрміны прыдатнасці прадуктаў і выкідваць іх пры найменшым падазрэнні, што яны сапсаваліся або што халадзільнік працуе дрэнна. Ведамства просіць купляць прадукты, асабліва мяса, у крамах і на стацыянарных рынках, а не ў месцах несанкцыянаванага гандлю.
Таксама Мінздароўя катэгарычна не рэкамендуе займацца гатаваннем для сям'і і сяброў, калі вы дрэнна сябе адчуваеце — напрыклад, баліць жывот, адчуваеце млоснасць, ёсць дыярэя. У такім выпадку варта неадкладна звярнуцца да доктара.
Калі вы сабраліся на пікнік, усе прадукты, што хутка псуюцца, варта перавозіць у сумцы-халадзільніку. Прадукты павінны быць абаронены ад насякомых, грызуноў і іншых жывёл. Перад ужываннем важна памыць або прадэзінфікаваць рукі. Прадукты варта мыць толькі бутыляванай або кіпячонай вадой.
Выкарыстоўваць для бытавых патрэб ваду для вадаёмаў нельга.
Падчас спёкі Мінздароўя рэкамендуе не знаходзіцца на вуліцы пад прамымі сонечнымі прамянямі. Абавязкова надзяваць свабодную вопратку з натуральных тканін, галаўныя ўборы і сонечныя акуляры. Ужываць варта найменш каларыйную ежу, мяса варта скараціць да мінімуму, а ад тлустай ежы лепш наогул адмовіцца.
Прыёмы ежы варта перанесці на менш гарачы час дня. Важна піць дастаткова вадкасці вады, гарбаты, мінеральнай вады, морсу, кісламалочных напояў з нізкім утрыманнем тлушчу, адвараў з сухафруктаў, вітамінізаваных напояў.
А вось алкагольных, салодкіх газаваных і энергетычных напояў раяць пазбягаць. Людзям з захворваннямі нырак і сардэчна-сасудзістай сістэмы рэзка павялічваць спажыванне вадкасці нельга.
Каментары