Увечары 23 мая сілы абароны Украіны нанеслі ўдары па ваенных аб'ектах Крыма
Выбухі раздаваліся амаль ва ўсіх раёнах Крыма, у многіх спрабавала працаваць супрацьпаветраная абарона, але праца аказалася не занадта эфектыўнай, паведамляе «Крымскі вецер»
Не менш за 6 балістычных ракет MGM-140 ATACMS трапілі ў вузел сувязі радыёлакацыйных і супрацьпаветраных сіл арміі Расіі.
На тым месцы стаіць радыёантэна станцыі касмічнага назірання і некалькі пабудоў аб'екта. Менавіта па іх і быў нанесены ўдар, дзе ў той момант знаходзіліся высокапастаўленыя вайскоўцы УС Расіі, сцвярджае Крымскі вецер.
Гэта сістэматычныя ўдары па радыёлакацыйных і супрацьпаветраных сілах ВС Расіі ў Крыме.
Каментары