Культура

Пытанне тупое, але ўсё ж: навошта людзям музыка?

Даследчая група, у якую ўвайшлі музыказнаўцы, псіхолагі, лінгвісты, біёлагі і прафесійныя музыканты, запісала народныя песні на 55 мовах і выявіла, што ўсе яны маюць пэўныя падабенствы, нягледзячы на рознасць культур.

Фота: Lisa Top / vecteezy.com

Вядома, музыка — гэта частка культуры, але што значыць існаванне музыкі з пункту гледжання чалавечай эвалюцыі?

Чарльза Дарвіна музыка збівала з панталыку. Здольнасць чалавецтва ствараць мелодыі і атрымліваць ад іх асалоду, пісаў ён у 1874 годзе, «трэба аднесці да ліку самых загадкавых». Усе чалавечыя грамадствы стваралі музыку, і тым не менш, на думку вядомага вучонага, яна не дала нам ніякіх пераваг для выжывання. Ён выказаў здагадку, што музыка з’явілася як спосаб заваяваць прыхільнасць патэнцыйных партнёраў. Нашы «паўчалавечыя продкі», як ён іх называў, «распалілі адно ў адным палкія жарсці падчас сваіх заляцанняў і суперніцтва».

Іншыя навукоўцы віктарыянскай эпохі былі настроеныя яшчэ больш скептычна. Уільям Джэймс адхіліў ідэю Дарвіна, мяркуючы, што музыка — гэта проста пабочны прадукт працы нашага розуму, «выпадковая асаблівасць нервовай сістэмы».

Гэтая дыскусія працягваецца і дагэтуль. Некаторыя даследчыкі распрацоўваюць новыя эвалюцыйныя тлумачэнні музыкі. Іншыя сцвярджаюць, што музыка — гэта культурнае вынаходніцтва, як і пісьмо, для з'яўлення якога не быў патрэбны натуральны адбор, зазначае The New York Times.

Апошнія гады навукоўцы даследуюць гэтыя ідэі з дапамогай вялікіх баз даных з тысячамі песень, запісаных у дзясятках культур. Аднак больш прыватныя даследаванні маюць свае перавагі — бо камп’ютары часта не вельмі добра распазнаюць асаблівасці музыкі, тады як калі ўсё зроблена «ўручную», увага даследчыкаў да матэрыялу больш пільная. Адно з такіх прыватных даследаванняў група з 75 удзельнікаў апублікавала на мінулым тыдні.

Каманда, у якую ўвайшлі музыказнаўцы, псіхолагі, лінгвісты, біёлагі-эвалюцыяністы і прафесійныя музыкі, запісала песні на 55 мовах, сярод якіх арабская, балійская, баскская, чэрокі, маары, украінская і ёруба.

Усе ўдзельнікі даследавання выбралі для запісу традыцыйныя песні сваёй культуры. Яны спявалі песні з музычным акампанементам у выглядзе розных інструментаў, такіх як сітары і флейты, а таксама спявалі без акампанементу і проста дэкламавалі тэксты песень — без мелодыі, каб параўнаць, чым яны адрозніваюцца ад звычайнага маўлення. У кожным запісе ацэньвалі шэсць характарыстык, такіх як вышыня тону і тэмп.

Нягледзячы на разнастайнасць, усе песні мелі шэраг падобных асаблівасцяў. У прыватнасці, адзначаецца, што ў параўнанні з маўленнем, усе песні розных народаў маюць больш высокую вышыню тону і больш павольны тэмп.

Тое, што ў розных культурах песні маюць некаторыя агульныя рысы, якіх няма ў маўленні, дазволіла даследчыкам выказаць здагадку, што Дарвін, магчыма, меў рацыю: нягледзячы на сваю сённяшнюю разнастайнасць, музыка магла ўпершыню зарадзіцца ў нашых далёкіх «паўчалавечых» продкаў.

«Гэта паказвае нам, што, сапраўды, можа існаваць нешта ўніверсальнае для ўсіх людзей, што нельга проста растлумачыць з дапамогай культуры», — 

дзеліцца разважаннямі Даніэла Сэмлер, нейрабіёлаг з Інстытута эмпірычнай эстэтыкі Макса Планка ў Франкфурце.

Спевакамі, якія ўдзельнічалі ў новым даследаванні, былі ў асноўным навукоўцы, таму выбраныя імі песні маглі ўнесці ў работу некаторую прадузятасць. Але пры гэтым трэба адзначыць, што гэта не адзінае даследаванне, якое прыйшло да такіх высноў: напрыклад, у пакуль не адрэцэнзаванай рабоце ў архіве артыкулаў па біялогіі bioRxiv даследчыкі прааналізавалі песні на 18 мовах і таксама знайшлі ў іх шмат падабенстваў.

Дык навошта людзі спяваюць?

Песні, відавочна, адыгрываюць асаблівую ролю ў чалавечых зносінах, адрозную ад маўлення. Больш за тое, наш мозг, падобна, адчувальны да гэтых функцый: так, у 2022 годзе даследчыкі выявілі чалавечыя нейроны, якія рэагавалі толькі на спевы, а не на гаворку ці музыку, выкананую на інструментах.

«Ёсць нешта асаблівае ў песні як у акустычным сігнале, да якога, магчыма, наш мозг прыстасаваўся падчас эвалюцыі», — кажа доктар Аніруд Патэль, псіхолаг з універсітэта Тафтса (ЗША).

Які эвалюцыйны сэнс гэтага сігналу — дагэтуль прадмет спрэчак.

Як вядома, музыка спрадвеку была неабходная для паляпшэння згуртаванасці групы. Спевы хорам, абмен рытмамі і мелодыямі аб'ядноўвалі і аб’ядноўваюць людзей — ці то гэта падрыхтоўка да бітвы, ці то проста спосаб адчуць сябе супольнасцю. Вядома і пра іншыя ролі музыкі — напрыклад, яна дапамагае бацькам устанавіць сувязі са сваімі дзецьмі.

Каментары

Сілавікі ўзяліся за карыстальнікаў твітара — дзясяткі акаўнтаў звычайных беларусаў сталі «экстрэмісцкімі»10

Сілавікі ўзяліся за карыстальнікаў твітара — дзясяткі акаўнтаў звычайных беларусаў сталі «экстрэмісцкімі»

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускі расказалі, колькі атрымліваюць аліментаў на дзяцей9

Эмінем стане дзедам

Былы нямецкі міністр схуднеў на 30 кілаграмаў і адправіў вопратку ва Украіну

Што з выездам з Беларусі па стане на раніцу суботы?

Як хутка засаліць грыбы (каб узімку яны былі як свежыя)2

У Беларусі новае экстрэмісцкае фармаванне — «Школа лідарства для жанчын»2

Серыяльныя забойцы: справу братоў Менэндэс 35-гадовай даўніны разгледзяць зноў з-за серыяла Netflix4

«Вырашыш уцячы — паламаю ногі». Былы палітвязень расказаў аб працы на хіміі па 18 гадзін на дзень4

Памочнікі Палесціны сталі фаварытамі Нобелеўскай прэміі міру. Як так атрымалася?6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі ўзяліся за карыстальнікаў твітара — дзясяткі акаўнтаў звычайных беларусаў сталі «экстрэмісцкімі»10

Сілавікі ўзяліся за карыстальнікаў твітара — дзясяткі акаўнтаў звычайных беларусаў сталі «экстрэмісцкімі»

Галоўнае
Усе навіны →