Вярхоўны лідар Ірана Хаменеі: Спадзяемся, Бог верне прэзідэнта ў абдымкі народа
Вярхоўны лідар Ірана аятала Алі Хаменеі выказаў занепакоенасць з нагоды аварыі з верталётам з іранскім прэзідэнтам і чыноўнікамі на борце.
«Мы спадзяемся, што Бог верне шаноўнага прэзідэнта і яго паплечнікаў у абдымкі народа», — перадаюць словы Хаменеі іранскія медыя.
«Усе павінны маліцца за здароўе гэтай групы дзяржаўных служачых. Іранскі народ не павінен турбавацца, у працы краіны не будзе ніякіх збояў», — запэўніў ён.
Нагадаем, верталёт, на борце якога ляцеў прэзідэнт Ірана Ібрахім Раісі, трапіў у аварыю недалёка ад мяжы з Азербайджанам.
Што з Раісі, пакуль невядома.
Як пісала агенцтва Reuters, іранскі чыноўнік, імя якога не называецца, заявіў, што жыцці Раісі і міністра замежных спраў «пад пагрозай пасля крушэння верталёта».
«Мы ўсё яшчэ спадзяемся, але інфармацыя, якая паступае з месца крушэння, выклікае вялікую занепакоенасць», — сказаў чыноўнік.
Каментары