Верталёт Мі-171, на борце якога ляцеў прэзідэнт Ірана Ібрахім Раісі, трапіў у аварыю недалёка ад мяжы з Азербайджанам. Пошукі яго дагэтуль працягваюцца.
Верталёт, на борце якога быў 63-гадовы Раісі, знаходзіцца ў раёне вёскі Узі. Гэта цяжкадаступная горная мясцовасць. На пошукі Ібрахіма Раісі адправілі 40 выратавальных брыгад.
Кіраўнік МУС Ірана паведаміў падрабязнасці аб аварыі верталёта з прэзідэнтам.
Разам з Раісі падарожнічалі міністр замежных спраў Ірана Хасейн Амірабдалахіян, губернатар іранскай правінцыі Усходні Азербайджан і іншыя афіцыйныя асобы і целаахоўнікі.
Як піша агенцтва Reuters, іранскі чыноўнік, імя якога не называецца, заявіў, што жыцці Раісі і міністра замежных спраў «пад пагрозай пасля крушэння верталёта».
Раней агенцтва Mehr пісала, што Раісі едзе на аўто у Тэбрыз, але пасля выдаліла паведамленне.
На тэлеканалах Ірана паказваюць, як тысячы людзей моляцца за Раісі ва ўсіх мячэцях краіны.
Раісі перамог на прэзідэнцкіх выбарах у Іране ў 2021 годзе. Тыя выбары прайшлі пры самай нізкай яўцы выбаршчыкаў за ўсю гісторыю Ісламскай Рэспублікі. Раісі знаходзіцца пад санкцыямі ЗША збольшага з-за яго датычнасці да масавага пакарання тысяч палітычных зняволеных у 1988 годзе ў канцы кровапралітнай Ірана-Іракскай вайны, дадае агенцтва AP.
Каментары