Этыкеткі харчовай прадукцыі ў Беларусі зробяць больш інфарматыўнымі. Пра гэта распавяла журналістам 2 мая старшыня Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Алена Маргунова, пішуць Мінск-навіны.
Змены ўнясуць у 22-і тэхналагічны рэгламент «харчовая прадукцыя ў частцы яе маркіроўкі» (тэхнічны рэгламент Мытнага саюза 022/2011), — удакладніла А.Маргунова. — Канкрэтызуюць указанне алеяў і тлушчаў у складзе, удакладняць пералік кампанентаў, якія могуць выклікаць алергічную рэакцыю, непераноснасць або проціпаказаныя пры асобных відах захворванняў.
Змены закрануць і ўказанні харчовай каштоўнасці, якая ёсць на ўпакоўках. У новай версіі пакупнік зможа прачытаць не толькі пра вугляводы/тлушчы/бялкі, але і ўтрыманне солі, насычаных тлушчаў і насычаных тлустых кіслот.
Папраўкі будуць і ў спісе дазволеных харчовых дабавак: мінус 19 пазіцый з існуючага пераліку. Але ў абарот увядуць 6 новых. Як падкрэсліла спецыяліст, гэтыя змены цяпер знаходзяцца на абмеркаванні.
Каментары
Када сабаке делаць нечава, ана яйца ліжыць.