Кандыдат у прэзідэнты Украіны Юлія Цімашэнка не з’яўляецца ідэалам у палітыцы для старшыні Цэнтравыбаркама Беларусі Лідзіі Ярмошынай.
Пра гэта яна заявіла, адказваючы 21 студзеня на пытанні журналістаў у Мінску.
«Я лічу, што жанчына-палітык павінна апранацца іншым чынам», — сказала Ярмошына.
Кіраўнік Цэнтравыбаркама Беларусі таксама адзначыла, што н
е збіраецца браць прыклад з Цімашэнкі і вылучацца кандыдатам у прэзідэнты.
«Лепш я застануся ў той якасці, у якой знаходжуся цяпер. Да таго ж я не паспею адгадаваць касу, як у Цімашэнкі», — сказала яна.
Каментары