Кіно22

Перажыць катастрофу ў кінатэатры

У Беларусі з’яўляюцца кінатэатры фармату 5D. Яны забяспечваюць гледачу поўнае занурэнне ў кінарэальнасць.

Новае вымярэнне кінаадчуванняў

Колькі каштуе сумнеўнае шчасце быць абсыпаным пяском і аблітым вадой? Каля 10 тысяч рублёў за пяць хвілін экстрыму. Новыя 5D-кінаатракцыёны дазваляюць адчуць эфект поўнай прысутнасці. Гэта значыцца, што

цяпер герой фільма і глядач – адна і тая ж асоба.
Калі нехта на экране на шалёнай хуткасці нясецца па трасе, то і глядацкае крэсла будзе гайдацца з боку ў бок і ледзь не ўзлятаць пры разгоне, а ў вочы будзе біць струмень паветра. Гэта кіно па форме і атракцыён па сутнасці. “Ледзяныя гонкі”, “П’яныя рэйкі”, “Іншапланетнае сафары”…– назвы фільмаў кажуць самі за сябе. Напрыклад, “Супер-8” – той самы атракцыён, што ў забаўляльным парку, толькі віртуальны. І без рызыкі, што на шляху вазка на яве праломіцца платформа дваццаціпяцігадовай даўніны. А 5D-ролік менавіта так і сканчваецца – нечаканым абрывам наперадзе. Кажуць,
у такія моманты гледачы скідваюць з сябе стэрэаакуляры, каб хутчэй вярнуцца ў рэальнасць…

Эвалюцыя кіно

Кінамастацтва зрабіла чарговы крок наперад і трапіла ў новае вымярэнне. Яго можна назваць і 4D, і 5D. Што было раней? Тыя фільмы, што транслююцца па тэлевізары ці ў звычайных кінатэатрах, адносяцца да вымярэння 2D – у іх ёсць толькі выява і гук. Залы, у якіх на ўваходзе выдаюць спецыяльныя стэрэакуляры, паказваюць фільмы з імітаванай стэрэявыявай. Гэта 3D.

Наступнай прыступкай кінаэвалюцыі стала рухомае крэсла, якое імітуе фізічныя эфекты, напрклад, распырсквае ваду. Калі ж глядач цалкам пагружаецца ў атмасферу фільма, і яго ахінаюць спецыяльныя араматы і пахі – гэта і ёсць самае сапраўднае 5D.

Пяцёрка лепшых

Дзе ў Беларусі знайсці такія кінаатракцыёны і што ў іх можна паглядзець?

Геаграфія 5D пакуль не надта шырокая. У забаўляльны спіс патрапілі Менск, Магілёў, Маладзечна, Барысаў і Гародня, прычым ў сталіцы працуе два атракцыёна. Месца знаходжання кінатэатраў пазначана на карце. Варта адзначыць, што два з кіназалаў прыватныя – магілёўскі і той, што ў ГЦ “Экспабел”. Астатнія належаць дзяржаўнаму “Кінавідэапракату”.

Агульны кошт залы з апаратурай і кінастужкамі складае $120-130 тысяч.


Неда-5D

Вызначыць, якія з пералічаных атракцыёнаў можна назваць сапраўдным 5D, складана. Напрыклад, у большасці старых будынкаў савецкіх кінатэатраў па тэхніцы бяспекі забаронена разліваць ваду. Няма і араматаў вясновага леса ці амерыканскага марскога берага.

Кіно, якое паказваецца ў Беларусі складана назваць фільмамі, хутчэй – ролікамі.

Сеанс працягваецца ад трох да пяці хвілін. Зрэшты, больш гледачы і не вытрымліваюць…
Кошт білета, як было напісана вышэй, складае каля 10 тысяч рублёў. У зале звычайна ўсталявана ад пяці да васьмі месцаў.

Абмежаванні для гледачоў тыя самыя, што пры наведванні экстрэмальных атракцыёнаў. Цяжарным жанчынам, маленькім дзецям, асобам са слабым вестыбулярным апаратам наведваць 5d-кіно не рэкамендуецца.

Не пусцяць і тых, хто важыць больш за 100 кг, крэсла можа не вытрымаць.

Каментары2

КДБ выпадкова выдаў двух супрацоўнікаў, адказных за стварэнне спіса «тэрарыстаў»18

КДБ выпадкова выдаў двух супрацоўнікаў, адказных за стварэнне спіса «тэрарыстаў»

Усе навіны →
Усе навіны

У Шчучынскім раёне двое дзецюкоў скралі, а затым вярнулі назад двух парсючкоў

Пакаленне «ні-ні»: хто яны такія і наколькі гэта небяспечная тэндэнцыя?12

У Данецку пасля выбуху ў машыне загінуў начальнік Аленаўскай калоніі ДНР. Яго жонцы адарвала нагу9

Пентагон назваў выдаткі Расіі на вайну з Украінай1

Даляр каштуе менш за 3,4 рубля

Барысаў чакае Лукашэнку — тэрмінова кладуць асфальт і косяць траву5

Беларускі IT-прадпрымальнік Маханёк расказаў, чаму выбраў для жыцця дарагі Нью-Ёрк3

На матчы «Легія» — «Дынама» былі затрыманыя двое мужчын, якія здымалі беларускіх заўзятараў15

«Асад паў. Не бойцеся». Як вызваляюць вязняў сумна вядомых турмаў Сірыі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

КДБ выпадкова выдаў двух супрацоўнікаў, адказных за стварэнне спіса «тэрарыстаў»18

КДБ выпадкова выдаў двух супрацоўнікаў, адказных за стварэнне спіса «тэрарыстаў»

Галоўнае
Усе навіны →