Свет

Расійскі консул, які спрабаваў дэпартаваць групу «Бі-2» з Тайланда, магчыма, сыходзіць са сваёй пасады

Генконсул РФ на Пхукеце Уладзімір Сасноў нанёс развітальны візіт губернатару правінцыі, сцвярджаецца на сайце аддзела па сувязях з грамадскасцю мясцовага МЗС.

Фота: PRD Phuket

Ні Міністэрства замежных спраў Расіі, ні іншыя афіцыйныя органы не паведамлялі аб сыходзе Саснова, загада аб вызваленні яго ад пасады на афіцыйным партале таксама няма, піша Sota.

Паводле выдання, Уладзімір Сасноў пасылаў тайскім уладам «чорны спіс» артыстаў, якіх мясцовыя ўлады павінны былі не дапускаць да выступаў і дэпартаваць у Расію, і асабіста тэлефанаваў у мясцовы дэпартамент міграцыі з патрабаваннем не адпускаць музыкаў са штрафам, а адправіць на радзіму.

Раней палітык Дзмітрый Гудкоў сцвярджаў, што генерал тайскай паліцыі Сурахат Хакпарн стаў фігурантам крымінальнай справы аб карупцыі пасля паведамленняў аб тым, што ён быў датычны да ўтрымання ўдзельнікаў групы «Бі-2» на востраве за хабар.

***

25 студзеня 2024-га музыкі гурта «Бі-2 былі затрыманыя ў Тайландзе, што нібыта выступалі ў гэтай краіне з канцэртамі без адпаведнага дазволу. Расійскія ўлады дамагаліся дэпартацыі музыкаў у Расію, але ўрэшце іх удалося вызваліць і вывезці з Тайланда ў Ізраіль.

«Бі-2» — расійскамоўны рок-гурт, утвораны ў 1988 годзе ў Бабруйску. Заснавальнікі і ўдзельнікі яго — Шура Бі-2 (Аляксандр Уман — гітара, вакал) і Лёва Бі-2 (Ягор Бортнік — асноўны вакал). У 2020-м музыкі «Бі-2» падтрымалі пратэсты ў Беларусі, а ў 2022-м асудзілі агрэсію Расіі супраць Украіны.

Каментары

Абваліўся фінансавы рынак Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёна4

Абваліўся фінансавы рынак Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёна

Усе навіны →
Усе навіны

У Ізраілі мужчына з нажом напаў на людзей у трох розных месцах горада1

Французскія спартсмены на алімпіядзе звяртаюць на сябе ўвагу. Часам прычына далёка не спартыўная3

Прадпрымальнікаў і самазанятых чакаюць непрыемныя сюрпрызы па выплаце ўнёскаў у ФСАН6

Добраахвотнік агучыў, колькі беларусаў ваюе за Украіну18

МММ — гісторыя самай грандыёзнай фінансавай піраміды на постсавецкай прасторы, ахвярамі якой сталі мільёны чалавек7

Без Пазняка і Сахашчыка, з нервовымі дыскусіямі паміж Латушкам і Ягоравым. Як праходзіла канферэнцыя «Новая Беларусь»107

Рабаў расказаў, якім будзе надвор'е ў Беларусі ў жніўні

Трамп павіншаваў Пуціна з «цудоўнай здзелкай» па абмене зняволенымі12

Netflix выпусціў свой «Дэкамерон», і кансерватараў ён можа шакаваць8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Абваліўся фінансавы рынак Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёна4

Абваліўся фінансавы рынак Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёна

Галоўнае
Усе навіны →