Свет33

Пратэсты ў Бангладэш: прэм'ер-міністр пакінула краіну, натоўп захапіў яе рэзідэнцыю

У панядзелак тысячы людзей уварваліся ўнутр «Ганабхабана», рэзідэнцыі прэм'ер-міністра.

Мужчына плача, трымаючы на руках загінулага ў пратэстах. Фота: Rajib Dhar / AP

Прэм'ер-міністр Бангладэш Шэйх Хасіна падала ў адстаўку і пакінула краіну на фоне масавых пратэстаў, якія прывялі да гібелі сотняў людзей. Яе месцазнаходжанне пакуль невядомае, піша Бі-бі-сі.

У панядзелак тысячы людзей уварваліся ўнутр «Ганабхабана» — рэзідэнцыі прэм'ер-міністра.

На гэты момант незразумела, хто стаіць на чале дзяржавы. Камандуючы арміяй кантактуе з лідарамі палітычных партый і ў бліжэйшы час мае намер правесці прэс-канферэнцыю.

У нядзелю прынамсі 90 чалавек загінулі ў сутыкненнях паміж паліцыяй і ўдзельнікамі акцый пратэсту, якія патрабавалі адстаўкі Шэйх Хасіны.

Сярод загінулых — 13 паліцэйскіх. Яны былі забітыя ў ходзе нападу на паліцэйскі ўчастак у горадзе Сіраджгандж за 100 км на поўнач ад сталіцы краіны Дакка.

Студэнцкія пратэсты з патрабаваннем адмяніць сістэму квот на працу ў дзяржслужбе пачаліся ў ліпені. За гэты час загінула больш за 280 чалавек.

У сталіцы паліцыя ўжыла слезацечны газ і гумовыя кулі для разгону мітынгоўцаў, а прэм'ер-міністр распарадзілася адключыць мабільны інтэрнэт у краіне.

78-гадовая Шэйх Хасіна — дачка першага прэм'ера Бангладэш Муджыбура Рахмана (1971—1975), яго самога і ўсю сям'ю са сваякамі застрэлілі падчас спробы перавароту ў 1975 годзе. Усяго тады забілі 20 членаў сям'і Муджыбура Рахмана. Дзве яго дачкі тады былі за мяжой. Wikimedia Commons

Вярхоўны камісар ААН па правах чалавека Фолькер Цюрк заклікаў улады Бангладэш спыніць гвалт.

Ён таксама выказаў заклапочанасць з нагоды масавага шэсця, якое запланавана ў сталіцы на панядзелак, і папярэдзіў аб рызыцы далейшай эскалацыі.

«Урад павінен спыніць пераслед тых, хто мірна ўдзельнічае ў пратэстным руху, неадкладна вызваліць затрыманых, аднавіць поўны доступ у інтэрнэт і стварыць умовы для канструктыўнага дыялогу», — заявіў ён.

Каментары3

  • Кастусь
    05.08.2024
    кстати там населения больше 170 млн. Больше чем в рф. А площадь страны 150 ккм
  • Жвір
    05.08.2024
    Ай, ну каго тут цікавіць тое Бангладэш, ды розная іншая дзіч, якая ніяк не ўплывае (дзякуй Богу) на сытае беларускае жыцьцё, з поўнымі крамамі, бясплатнай медыцынай, адукацыяй, з інтэлектуальна і культурна разьвітым грамадзтвам ?
  • Кастусь
    05.08.2024
    Жвір , толчто, очень толсто. Надо тоньше

Бел-чырвоныя кветкі і мора слёз. Як у Вільні сустракалі Паліну Шарэнду-Панасюк

Бел-чырвоныя кветкі і мора слёз. Як у Вільні сустракалі Паліну Шарэнду-Панасюк

Усе навіны →
Усе навіны

45-гадовую мінчанку асудзілі па трох палітычных артыкулах. Вось у чым яе вінавацілі1

Самы сапраўдны кот працуе ў беларускім музеі ФОТАФАКТ1

У Польшчы абвясцілі ў вышук беларускую шпіёнку4

У Брэсцкай вобласці злачынцу злавілі дзякуючы сталовай лыжцы1

Папулярны ДНК-сэрвіс абнавіў даныя. У беларусаў рэзка вырасла доля балтыйскіх генаў35

Лаўроў: «Інтэрбачанне» ў Маскве пройдзе без вычварэнстваў3

Барсук, які любуецца сваёй выявай у стылі Бэнксі, стаў пераможцам на конкурсе фатаграфій дзікай прыроды1

Трамп забараніў трансгендарным спартсменкам удзельнічаць у жаночых спаборніцтвах3

«У гатэлі стаіць ахова толькі праз тое, што ты белай расы». Як беларус працаваў у В'етнаме, Зімбабвэ і Філіпінах15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бел-чырвоныя кветкі і мора слёз. Як у Вільні сустракалі Паліну Шарэнду-Панасюк

Бел-чырвоныя кветкі і мора слёз. Як у Вільні сустракалі Паліну Шарэнду-Панасюк

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць