Грамадства149149

Усаў патрабуе, каб Ціханоўская пераабралася ў 2025-м

Палітык Павел Усаў пераконвае, што электаральны давер, нададзены Святлане Ціханоўскай, сканчаецца праз год. А значыць, упэўнены Усаў, патрэбныя выбары, якія б забяспечылі ёй фармальнае права на «тытул».

Святлана Ціханоўская

Павел Усаў выстаўляе некалькі чарговых прэтэнзій Ціханоўскай і яе камандзе.

Першае пытанне, натуральна, грашовае. Усаў задаецца пытаннем, колькі каштуюць візіты Ціханоўскай. Ён неяк падлічыў, што на кожную паездку кожнага ўдзельніка дэлегацыі трэба траціць мінімум $1000. А значыць, маўляў, на год толькі на аднаго чалавека выходзіць прыкладна каля $90 тысяч.

Усаў вымушана прызнае, што візіты адбываюцца за кошт запрашальнікаў, але адразу ж сам у сябе перапытвае: «Але ці заўсёды так?».

«Тым не менш факт застаецца фактам, як і тое, што збольшага гэтыя візіты пустыя і непатрэбныя, бо ніяк не ўплываюць на лёс беларусаў і Беларусі», — падсумоўвае палітык.

Таму Усаў прапануе стварыць праграму «Народны палітык» — каб на працягу 15 хвілін кожны міністр, кожны кандыдат у прэзідэнты, кожны дарадца, кіраўнік дэмакратычных структур і фондаў распавядаў пра сваё матэрыяльнае становішча, з чаго жыве і як зарабляе.

Другое пытанне — легітымнасць. Тут прэтэнзіі Усава ёсць і да Ціханоўскай, і да яе міністраў, і да Каардынацыйнай рады.

«Якім правам Ціханоўская называе сябе прэзідэнтам-электам?» — задаецца пытаннем Усаў і адказвае, што фактычна яна — «не існуючы прэзідэнт-элект, абраны на нелегітымных, сфальсіфікаваных выбарах».

«Якім правам і на аснове чаго быў сфарміраваны кабінет і пакліканы «міністры»? — абураецца Усаў. — Нават па лукашэнкаўскай канстытуцыі прэзідэнт не можа быць кіраўніком ураду!» «Фактычна апазіцыя настварала структур, якія не маюць ніякай, хаця б базавай легітымнасці, якія не маюць права прадстаўляць беларусаў і казаць ад імя беларусаў», — падсумоўвае ён. На думку Усава, у Ціханоўскай ёсць толькі эмацыйная легітымнасць, якая базуецца на пазітыўных адносінах беларусаў.

І тут ён падыходзіць да галоўнага:

«Калі мы разважаем пра правілы і правы, … то электаральны давер нададзены Святлане Ціханоўскай, сканчаецца праз год. На сённяшні момант няма ніякіх іншых легітымных механізмаў, акрамя выбараў, якія б забяспечылі Ціханоўскай яе фармальнае права на «тытул». І якім правам яна будзе «захоўваць» сваю пасаду «прэзідэнта-электа» і «кіраўніка кабінету» невядома. Любы палітычны статус патрабуе легітымізацыі: ідэалагічнай, эмацыйнай, структурна-інстытуцыянальнай (электаральнай), а да 2025 году нічога з гэтага існаваць не будзе».

Каментары149

  • Вожык
    19.04.2024
    Гэтага не толькі нейкі Усаў патрабуе. Пра гэта гавораць простыя людзі ў Беларусі. Так і гавораць - "закалябала гэта шайка самазванцаў".
  • Не бачу такога ў тэксце Усава
    19.04.2024
    Нідзе ў тэксце Усава не знайшоў, каб Усаў "патрабаваў, каб Ціханоўская пераабралася ў 2025-м".
  • Пытанне
    19.04.2024
    А кім сама Ціханоўская лічыць сябе сёння, кім сябе называе? І кім збіраецца сябе называць у 2025?
    Вазьміце каментар у самой Ціханоўскай.

Мінчанка пакінула станоўчы водгук на сумку — і раптам выкрыла здраду чужога мужа20

Мінчанка пакінула станоўчы водгук на сумку — і раптам выкрыла здраду чужога мужа

Усе навіны →
Усе навіны

У Варшаве пачынаецца суд па справе згвалтавання і забойства беларускі Лізы1

У Брытаніі ідзе суд над балгарамі, якіх падазраюць у шпіянажы на карысць Расіі

Мінздароўя ўстанавіла нормы прыёму пацыентаў

«Было адчуванне, што людзі ўжо не хочуць вайны». Аляксей Ластоўскі аб наведванні Сірыі і рэжыме Асада як меншым зле12

Азаронак заявіў, што стаў мякчэйшым, і патлумачыў, чаму здаў назад29

Ваеннае становішча ў Паўднёвай Карэі адмяняецца2

Суперсучасныя нарвежскія F-35 прыляцелі ўзмацніць абарону хаба НАТА на мяжы з Украінай1

Дзе ў Еўропе навагоднія елкі прэтэндуюць на званне самай высокай?2

У эфіры БТ выйшаў шпіёнскі фільм пра асуджаных Дзмітрыя Пазнякова і Томаша Бярозу4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчанка пакінула станоўчы водгук на сумку — і раптам выкрыла здраду чужога мужа20

Мінчанка пакінула станоўчы водгук на сумку — і раптам выкрыла здраду чужога мужа

Галоўнае
Усе навіны →