Усаў раіць Ціханоўскай: Каб стаць лідарам, а не марыянеткай, трэба разагнаць Вячорку і Красуліну
Палітык Павел Усаў у чарговы раз абрынуўся з крытыкай на Святлану Ціханоўскую і яе офіс. Ён пералічыў шэсць «дыскрэдытуючых удараў», якія яны нанеслі па сабе за тыдзень і падсумаваў: «узровень агульнай некампетэнтнасці дасягнуў мяжы».
І выступіў з канкрэтнымі прапановамі наконт таго, што трэба рабіць Ціханоўскай далей.
«Ёй застаецца адзінае (калі яна паспела і змагла сфармавацца як палітык), заняцца сваім офісам, цалкам яго абнавіць, як і Аб'яднаны пераходны кабінет. Разагнаць частку свайго атачэння, ад Вячоркі да Красулінай. Вырашыць пытанні з Каардынацыйнай радай, арганізаваць шырокую сустрэчу з усімі нацыянальна-дэмакратычнымі групамі, накшталт таго, што зрабіў Полк Каліноўскага ў Кіеве, дзе будзе абмеркавана і прынята стратэгічная аснова таго, як выйсці з крызісу, які знішчае апазіцыю.
Гэта ў рэшце рэшт дасць ёй магчымасць стаць лідарам, а не марыянеткай («прэзідэнтам-электам»), якая паўтарае і агучвае чужыя фразы і думкі».
Чытайце таксама:
Франак Вячорка пра Вусава: Гэта нездаровая крытыка, у яго фіксацыя на Офісе Ціханоўскай
Павел Усаў: Ніколі не крытыкаваў Ціханоўскую, бо яна таго не вартая
Балкунец і Усаў расказалі расійскаму СМІ пра абсалютны правал Ціханоўскай па ўсіх франтах
-
Як за беларускімі апазіцыянерамі шпіёніла мадэль Онліфанс
-
«Старшыня проста білася галавой аб стол. Пасля нам раздалі канверты з грашыма». Настаўніца была ў выбарчай камісіі ў 2020-м — і вось што пабачыла
-
Інтэрпал выдаў «чырвонае апавяшчэнне» на вышук вінаватых у пасадцы самалёта Ryanair у 2021 годзе
Каментары
Малайца, што выкрываеш шкодную для беларусаў зграю кгбэшнай агентуры, ўтульна ўладкаваўшуюся на ЕЭсаўсеія грошы.