Грамадства279279

Балкунец і Усаў расказалі расійскаму СМІ пра абсалютны правал Ціханоўскай па ўсіх франтах

Расійскі ліберальны інтэрнэт-сайт Sotaproject апублікаваў разгромны артыкул, прысвечаны дзейнасці Святланы Ціханоўскай. «Беларусы моцна расчараваліся ў сваім «нацыянальным лідару», як Ціханоўская называе сама сябе. Вынікі яе дзейнасці аказаліся ніякімі», — пераконвае выданне. Гэтыя ідэі ў артыкуле прэзентавалі апаненты Ціханоўскай, палітыкі Павел Усаў і Дзмітрый Балкунец (названыя ў тэксце палітолагамі), а таксама блогерка Бела Фокс. «Наша Ніва» тэзісна пераказвае змест.

Святлана Ціханоўская на ўручэнні Нобелеўскай прэміі ў Осла. Фота Руслан Церахаў, SOTA

Усаў спасылаецца на неназваныя апытанні ў тэлеграм-каналах і запэўнівае, што іх вынікі паказваюць зніжэнне падтрымкі і даверу Ціханоўскай. Балкунец дадае ўласныя падлікі: кажа, што за два гады беларусы сталі ўтрая радзей шукаць у Гугле і Яндэксе запыт «Святлана Ціханоўская».

Чытайце таксама: Што баліць Усаву, Пазняку і Ціханоўскай? 

Балкунец і Усаў сфармулявалі пяць прычын правалу Ціханоўскай, зафіксаванага імі.

1) Чаканні, якія не апраўдаліся. Ціханоўская не дабілася свабодных выбараў і вызвалення палітвязняў. 

Балкунец і Усаў тлумачаць, што адзіны занятак Ціханоўскай — сустрэчы з заходнімі палітыкамі і бясконцая колькасць здымкаў. «Адзін толькі візіт у Партугалію прадстаўлены 76 фотаздымкамі: адчувальна больш, чым, напрыклад, фотасесіі Пуціна на сайце прэзідэнта РФ», — заўважаюць журналісты Соты.

2) Абыякавасць да праблем рэлакантаў

Тут гаворка вядзецца пра тое, што Ціханоўская нічога не робіць з дыскрымінацыяй беларусаў у Літве, а таксама не дапамагае з рэлакацыяй. А блогерка Бела Фокс крытыкуе пашпарт «Новай Беларусі».

3) Скандалы і неэфектыўнасць

У гэты раздзел Дзмітрый Балкунец элегантна запісвае гісторыі, якія ён няспынна раскручвае сам — напрыклад, пра расійскае грамадзянства маці Валерыя Кавалеўскага.

Чытайце таксама: Скандал вакол маці Валерыя Кавалеўскага. Хто запусціў інфармацыйную кампанію і ў чым сутнасць абвінавачанняў?

Сюды ж Балкунец дадае і гісторыю з уцечкай даных, што прывяло да арыштаў дзясяткаў чалавек.

4) Непразрыстасць структур

Панаракаўшы на ўцечку звестак, палітыкі абураюцца, што цяпер з супрацоўнікаў офіса Ціханоўскай бяруць падпіску аб неразгалошванні і пагражаюць штрафам 30 тысяч еўра. «Гэта абсурдная практыка», — перакананы Усаў.

Апроч таго, Усаў наракае, што няма магчымасці праверыць, як размяркоўваюцца грантавыя сродкі. 

5) Канцэнтрацыя ўлады ў адных руках

Нарэшце палітыкі пераходзяць да сваёй галоўнай сутнаснай прэтэнзіі — што ў лідарах апазіцыі аказаліся не яны самі.

«Структуры, якія былі створаны вакол офіса Ціханоўскай у Літве, не былі ўпаўнаважаны насельніцтвам на прадстаўленне яго інтарэсаў. Пераходны кабінет — гэта наогул група самазванцаў, якія стварылі юрыдычную асобу ў Варшаве і сказалі, што яны пераходны ўрад Беларусі», — адзначае Балкунец.

Ён прапануе з дапамогай анлайн-тэхналогій сфармаваць нейкі новы «прадстаўнічы орган». І адпаведна, выбіць уладу з рук Ціханоўскай.

Аўтары артыкула на «Соце» — журналісты Марыя Волах і Аляксей Абухоў. Волах — былая актывістка партыі «Яблака». У 2022 годзе атрымала 20 сутак арышту за пацыфісцкую акцыю ў Маскве пасля пачатку вайны. Прычым паказальна расставіла прыярытэты ў праграмным допісе ў інстаграме: не асудзіла канкрэтна расійскую агрэсію, а абурылася «мілітарысцкім чадам з усіх бакоў».

Прэс-служба Святланы Ціханоўскай адмовілася даваць каментары расійскаму выданню. Журналісты Sotaproject прапанавалі прэс-сакратарцы Ганне Красулінай адказаць на тэзісы «беларускіх палітолагаў», адмовіўшыся называць іх імёны.

«Мы гатовыя весці размову з людзьмі. А вось з неназванымі «беларускімі палітолагамі» — гэта вельмі дзіўна. Гэта маніпуляцыя. Калі яны палітолагі, то ў іх ёсць імя. Калі гэта звычайныя грамадзяне — нармальна. Але адказваць неназваным, аднак жа «палітолагам» — гэта дзіўна», — заявіла Красуліна. Журналісты так і не назвалі ёй імёны Усава і Балкунца, таму дыялогу не атрымалася.

Каментары279

  • Людцы
    15.02.2024
    Расейскія паскуды не прыклад для беларусаў. Святлана - наш Прэзідэнт. І зараз яна адстойвае нашыя правы. Не дае ўабыцца людзям свабоднага свету, што ў Беларусі пануе бандытызм.
  • Пытаннечка
    15.02.2024
    Пытанне адно: чаму гэтыя Балкунцы і іншыя вымушаныя даводзіць відавочныя рэчы праз нейкае лайна-расейкае медыя, а не праз беларускія медыя? Чаму НН не можа апублікаваць інтэрв'ю з імі на сваіх старонках? Не адпавядае палітыцы бенефіцыяраў?
  • Прррр
    15.02.2024
    А хто такія Балкунец і Усаў і што яны зрабілі для Беларусі, каб крытыкаваць яе?

Пуцін заявіў пра ўдары па Украіне новай зброяй, якая «не перахопліваецца»15

Пуцін заявіў пра ўдары па Украіне новай зброяй, якая «не перахопліваецца»

Усе навіны →
Усе навіны

Выйшаў доўгачаканы працяг культавай украінскай гульні S.T.A.L.K.E.R. У Расіі геймераў прыстрашваюць не гульнявой, а рэальнай зонай за дзяржздраду4

Стрыжак расказаў, чаму Верамейчык не змог легалізавацца ў Еўрасаюзе45

Cambridge Dictionary назваў слова 2024 года

У ЗША заклікаюць панізіць гандлёвы статус Кітая да ўзроўню Беларусі1

У Тайландзе жанчына метадычна забіла цыянідам 14 сяброў 

Навукоўцы знайшлі спосаб зрабіць памідоры саладзейшымі1

Расія наносіць масіраваны ракетны ўдар па Украіне4

У Германіі памёр навуковец Міхаіл Ерамец. Ён нарадзіўся ў Пінску1

У Гродне і раёне ўведзены рэжым контртэрарыстычнай аперацыі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін заявіў пра ўдары па Украіне новай зброяй, якая «не перахопліваецца»15

Пуцін заявіў пра ўдары па Украіне новай зброяй, якая «не перахопліваецца»

Галоўнае
Усе навіны →