Эканоміка66

Беларускія вытворцы адзення квітнеюць на фоне санкцый

Вытворца адзення Mark Formelle за тры гады павялічыў выручку ў два разы, з $61 млн да $121 млн. Гэта адзін з найлепшых паказчыкаў сярод fashion-брэндаў Усходняй Еўропы. І ён такі не адзін.

Ілюстрацыйнае фота: Наша Ніва

Шалёны рост продажаў

Толькі за мінулы год Mark Formelle павялічыў продажы ў Беларусі на 20%. Але асноўны прырост атрымаўся за кошт расійскага рынку, дзе адбыўся трохразовы рост.

Сваю прысутнасць на расійскім рынку таксама павялічвае і іншы вядомы беларускі брэнд адзення — ZNWR. Толькі ў 2022 годзе ZNWR адкрыў чатыры крамы ў Маскве.

Пры гэтым можна заўважыць, што сетку прадаж пашыраюць і драбнейшыя fashion-брэнды, якія яшчэ год-два таму прадавалі адзенне толькі праз Instagram або мелі толькі адзін шоўрум у сваім горадзе. Некаторыя з іх толькі за мінулы год адкрылі па некалькі крам.

Той выпадак, калі санкцыі ідуць на карысць

Імклівы рост продажаў беларускіх брэндаў у апошнія гады абумоўлены тым, што праз санкцыі і складанасці з перасячэннем мяжы ўтварыліся спрыяльныя ўмовы для развіцця беларускай fashion-індустрыі. Цэны на імпартнае адзенне выраслі, а выбар звузіўся. Прычым не толькі праз тое, што з Беларусі сышлі некаторыя масмаркетавыя брэнды.

Па словах спецыялісткі па стратэгічным іміджы Кацярыны Гардзеевай, у брэндаў, якія засталіся ў Беларусі, таксама ёсць праблемы з асартыментам.

«Масмаркет-брэнды пастаўляюць у свае беларускія крамы адзенне па рэшткавым прынцыпе, таму, апроч высокай цаны, мы маем яшчэ і бедны асартымент», — тлумачыць спецыялістка.

Ілюстрацыйнае фота: Наша Ніва

Усё гэта грае на руку беларускім вытворцам, бо тканіну яны закупляюць у Турцыі, якая да санкцый супраць Беларусі не далучылася.

«Апроч гэтага, у нас даволі танная працоўная сіла, што дапамагае мясцовым вытворцам быць канкурэнтназдольнымі».

Што тычыцца дробных вытворцаў, то яны, па словах спецыялісткі, закупляюць тканіну ў Расіі. Блакада з Захаду на іх ніяк не ўплывае.

«Калі буйныя вытворцы закупаюць тканіну кіламетрамі, то больш дробныя закупляюцца ў Маскве абрэзкамі даўжынёй да 30-50 метраў».

Дробныя брэнды таксама атрымліваюць дывідэнды за кошт расіян

Нават беларускія дызайнеры, якія не выходзяць на расійскі рынак непасрэдна, усё адно павялічылі прадажы ў тым ліку за кошт купцоў з Расіі, бо паездкі на шопінг у Беларусь цяпер — папулярны занятак у расіян.

Нягледзячы на тое, што для беларускіх брэндаў адзення насталі вельмі добрыя часы, Кацярына Гардзеева не ўпэўненая, што гэта будзе доўгатэрміновы трэнд.

Ілюстрацыйнае фота: Наша Ніва

Канкурэнцыя можа вярнуцца

«Калі папулярныя масмаркет-брэнды адзення вернуцца на рынкі Беларусі і Расіі з поўным асартыментам і адэкватнымі цэнамі, то беларускім вытворцам стане цяжка з імі канкураваць».

Але спрагназаваць, калі гэта адбудзецца і ці адбудзецца наогул — немагчыма. Таму прынамсі ў найбліжэйшы час у fashion-брэндаў родам з Беларусі застаюцца ўсе магчымасці для таго, каб працягваць заваёўваць рынак і павялічваць прыбытак.

Каментары6

  • бабруйчанін
    17.04.2024
    Сення зараз есць магчымасць на рынке рф сітуаціўна зарабіць і замацаваць пашырыць на будучыню ласы кавалак.Псіхалагічна насельніцтварф прыязна адносіцца да тавара з рБ .))) Вот толькі мне ні трэба аб " маралі" Соса- сола і зараз газіроўку разлівае і " сіменс" ні толькі крымскі мост а і ў Марыупалі нешта " аднаўляе" А хто гэта " чыпы оптіку" на ракеты шахеды прадае...Менавіта Штаты пасля 1светавой вайны дэпрэсіі калапса 30х паднялась на " растаўшчычестве барыжністве" у 2 другую Светавую зноў паднялась...Байдэн абмежаваным нідалекім тлумачыць 80 % $ з дапамогі Украіне застаецца у нас ))) Нават " карысць" ні разумеюць у кангрэсах- сенатах )) Перекананы беларусы ў разы разумнейшыя )))
  • Лютавер
    18.04.2024
    Mark Formelle делает отличные вещи. Еще надо поискать кто может лучше.
  • бабруйчанін
    18.04.2024
    бабруйчанін, У Дадатак УВАГА Чаму Штаты наракалм Украіне за удары па заводам нпз?? Спачатку с мінабароны Штатаў???МАРАЛІСТЫ???А таму чьто цетка з мінабароны сенату лабістка амэрыканскіх акцыянэраў тых заводаў у рф))) І Раптам праз месяц ні заўважая на санкцыі дзе ні дзе аднавілі працу ЯК Санкцыі ой вэй ні даглядзелі Ліцымеры цынікі " за 300 % і .."..Беларусы толькі трусамі парткамі на рф гандлююць

На свабоду выйшла былая галоўная рэдактарка БелаПАН Ірына Леўшына4

На свабоду выйшла былая галоўная рэдактарка БелаПАН Ірына Леўшына

Усе навіны →
Усе навіны

У турме Асада выявілі сакрэтную турму, якая ідзе пад зямлю на чатыры паверхі3

ЗША нанеслі ўдары па аб’ектах Ісламскай дзяржавы ў Сірыі

Асад у 2014 годзе: Я не Януковіч, я нікуды не з'еду12

«Гэта ўжо і ёсць прывабнасць». Стала вядома, колькі зарабляюць чыноўнікі-кіраўнікі ў рэгіёнах3

«Прыехалі на нашы КПП, стралялі ў паветра». Расійскія базы ў Сірыі цалкам ізаляваныя паўстанцамі12

Асад уцёк у Расію і папрасіў палітычны прытулак37

«Лукашэнка — яснавідзец!» Што за серыял ідзе на СТБ18

У Мазыры хлопец трапіў у жудасную пастку, калі спаў: спружына матраца ўпілася яму ў нагу2

Не Skarnik. Які беларускі анлайнавы слоўнік сёння найлепшы17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На свабоду выйшла былая галоўная рэдактарка БелаПАН Ірына Леўшына4

На свабоду выйшла былая галоўная рэдактарка БелаПАН Ірына Леўшына

Галоўнае
Усе навіны →