Краязнаўцы Жодзіна паказалі, як разбураецца Багуслаў Поле — месца, дзе пачалася гісторыя горада
У Жодзіне руйнуецца памятнае месца Багуслаў Поле, з якога пачалася гісторыя горада, піша выданне Ex-press.by. Год таму тут пачаліся рамонтныя работы, але хутка скончыліся, паведамляюць мясцовыя краязнаўцы ў сацыяльных сетках.
Краязнаўца Галіна Аніскевіч апублікавала ў фэйсбуку пост:
«Без каментароў. У 2008 годзе ў Жодзіне адкрылі мемарыяльны комплекс «Багуслаў Поле». Сёння гэта выглядае так».
Супрацоўнік краязнаўчага музея Сяргей Візнер пракаментаваў сітуацыю:
«Жудасна! А гэта ж гістарычны цэнтр Жодзіна».
У верасні 2023 года ў мясцовых тэлеграм-каналах з'явіліся паведамленні пра пачатак работ на Багуслаў Полі. На адным з будынкаў комплексу замянілі дах, што выклікала аптымізм у гараджан. «На Багуслаў Полі працэс пайшоў», — пісалі ў тэлеграм-канале жодзінскіх прапагандыстаў «СвеЖО».
Аднак праз год на месцы помніка мала што змянілася. Рамонтныя работы, падобна, спыніліся адразу пасля ўстаноўкі новага даху.
Комплекс «Вадзяны млын» быў створаны ў 2008 годзе на месцы, дзе, паводле гістарычных крыніц, у 1643 годзе князь Багуслаў Радзівіл заснаваў мястэчка Багуслаў Поле. Менавіта тут у 1663 годзе з'явіўся першы ў Жодзіне млын.
Комплекс задумваўся як сімвал пачатку гістарычнага шляху горада. Ягоны макет уключаў млын, сялянскую сядзібу з хатай, адрынай і студняй-«жураўлём». Аўтар праекта, Уладзімір Глазун, дадаў скульптуры млынара, яго жонкі і дваравога сабакі, каб надаць месцу атмасферу жывой гісторыі.
У 2008 годзе тут была таксама закладзена Алея гарадоў-пабрацімаў, дзе прадстаўнікі замежных гарадоў высадзілі туі ў знак дружбы.
У Жодзіне сталі рамантаваць памятнае месца, адкуль некалі пачынаўся горад. Перад гэтым пісалі пра яго занядбаны стан
«Калі б Лукашэнка ўзняў пытанне перад Пуціным, мог бы вярнуцца нават Крыж Еўфрасінні». Мацукевіч — пра вяртанне культурных каштоўнасцяў
У Вілейскім раёне збіралі грошы на рэстаўрацыю старадаўняй царквы. У выніку з яе проста выкінулі ўсё старое
У Сеніцы пад Мінскам паставілі помнік на магіле першай настаўніцы Янкі Купалы
Каментары