Грамадства11

Жыхар Мазыра выклікаў міліцыю на суседку, а ў выніку страціў 300 літраў брагі і трапіў на штраф

Канфіскавалі і самагонны апарат.

Скрыншот відэа МУС

Жыхар Мазыра выклікаў міліцыю на суседку, але ўсё абярнулася праблемамі для яго самога.

Па якой прычыне мужчына вырашыў паскардзіцца, МУС не паведамляе. Калі міліцыянты прыехалі, мазыранін гасцінна запрасіў іх у свой дом, але толькі затым усвядоміў сваю памылку.

Сілавікі пачулі характэрны пах і неўзабаве знайшлі ў доме самагонны апарат і 300 літраў брагі. Мужчына запэўніваў міліцыянтаў, што гнаў самагон выключна для асабістага ўжывання.

Міліцыянты не паверылі. Яны канфіскавалі ўсю брагу і апарат. А на мужчыну склалі адміністрацыйны пратакол. Яму пагражае да 30 базавых штрафу-гэта каля 1200 рублёў.

Каментары1

  • Vik
    12.04.2024
    Нічога не мяняецца. Пры саветах суседка "пазваніла" мянтам, што дзед гоніць самагон. Прыехалі, нічога не знайшлі. Але потым спыталі: А ці ведаеш каго хто гоніць?" Так яна сам і гоніць! - кажа. Зайшлі. Папалі ў самы "разгар"! Але ж яна і праклінала яго пасля...

Без Пазняка і Сахашчыка, з нервовымі дыскусіямі паміж Латушкам і Ягоравым. Як праходзіла канферэнцыя «Новая Беларусь»65

Без Пазняка і Сахашчыка, з нервовымі дыскусіямі паміж Латушкам і Ягоравым. Як праходзіла канферэнцыя «Новая Беларусь»

Усе навіны →
Усе навіны

Гурт Aerosmith абвясціў, што больш не будзе гастраляваць

Ціханоўская: Мы не ведалі пра абмен зняволенымі і не ўдзельнічалі ў працэсе36

Імя Аляксандр зноў набірае папулярнасць — у Мінску яно вярнулася на другое месца3

«Дактары давалі 50%, што буду на інвалідным вазку». Чым сёння жыве мадэльер Саша Варламаў14

Лукашэнка ў чыстым полі зрабіў прызначэнне3

Блогер Vadimati запосціў першае фота пасля вызвалення з калоніі3

Няўжо фонды не дапамагаюць палітвязням, якія напісалі прашэнне аб памілаванні? Натуральна, гэта няпраўда3

У Вільні стартавала канферэнцыя «Новая Беларусь»8

20-гадовага хлопца са зборнай па судамадэльным спорце асудзілі за «заклікі да санкцыяў». Пагражала да 12 гадоў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Без Пазняка і Сахашчыка, з нервовымі дыскусіямі паміж Латушкам і Ягоравым. Як праходзіла канферэнцыя «Новая Беларусь»65

Без Пазняка і Сахашчыка, з нервовымі дыскусіямі паміж Латушкам і Ягоравым. Як праходзіла канферэнцыя «Новая Беларусь»

Галоўнае
Усе навіны →