Грамадства1313

Ціханоўская перадала былому прэм’еру Грэцыі архіўныя матэрыялы пра яго прадзеда-паўстанца 1863 года

Прадзед палітыка Зыгмунт Мінейка, які браў актыўны ўдзел у паўстанні Каліноўскага, нарадзіўся ў Беларусі.

Святлана Ціханоўская і Георгіяс Папандрэу. Фота тут і далей: ОСЦ

Дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская 11 красавіка ў Афінах сустрэлася з былым прэм’ер-міністрам Грэцыі, патомным палітыкам Георгіясу Папандрэу, які з’яўляецца праўнукам аднаго з паўстанцаў 1863 года, паведаміў «Позірку» яе галоўны дарадца Франак Вячорка.

Прадзед палітыка Зыгмунт Мінейка, які браў актыўны ўдзел у паўстанні Каліноўскага, нарадзіўся ў Беларусі. Пасля здушэння паўстання быў высланы ў Сібір, а адтуль перабраўся ў Грэцыю, дзе браў удзел у барацьбе за незалежнасць.

«Ціханоўская прывезла былому прэм’еру архіўныя матэрыялы, у тым ліку радавод, фотаздымкі яго продкаў, а таксама матэрыялы пра маёнтак і землі Мінейкаў у Беларусі. Ціханоўская запрасіла Папандрэу, які вельмі ганарыцца сваім паходжаннем, у Вільню наведаць месцы пахавання яго сваякоў, і выказала спадзяванне, што яны разам змогуць наведаць мясціны Мінейкаў у Беларусі, калі Беларусь стане свабоднай», — сказаў Вячорка.

Таксама палітык падаравала экс-прэм’еру кнігу мемуараў Зыгмунта Мінейкі «З Тайгі пад Акропаль», выдадзеную на беларускай мове.

Георгіяс Папандрэу-малодшы ўзначальваў урад Грэцыі ў 2009—2011 гадах, раней таксама быў міністрам замежных спраў, міністрам адукацыі і па справах рэлігіі. 16 гадоў (2006—2022) быў прэзідэнтам Сацыялістычнага інтэрнацыяналу. Яго бацька і дзед таксама былі прэм’ерамі Грэцыі.

Ціханоўская і Папандрэу сустракаліся ў Афінах у маі 2021 года.

@nashanivanews Лупі падабайку, бо ўпершыню Беларусь будзе прадстаўленая на міністэрскім саміце «Вялікай сямёркі» #беларусь #политика #светланатихановская #тихановская #ціханоўская #беларускаямова #пабеларуску #жывебеларусь ♬ Sudno - slowed & fixed - LLXVD

Каментары13

  • (
    12.04.2024
    "Ціханоўская запрасіла Папандрэу, які вельмі ганарыцца сваім паходжаннем,..."

    польскім 
  • Аля
    12.04.2024
    (, а цяпер у яго ў галаве адзначыцца сувязь з Беларуссю. Калі нічога не рабіць, то толткі і застанецца ныць, што ўсё разабралі палякі, летувісы і расейцы
  • ал..я
    12.04.2024
    Аля, вы праўда верыце ў гэта?)
    "у яго ў галаве адзначыцца сувязь з Беларуссю"
    ну можа... ну можа яму таксама захацелася атужынаць 'беларусачку'

Афіцэр-пагранічнік, які прайшоў праз турму, расказвае пра жыццё «да» і «пасля» дый не шкадуе слоў пагарды для амапаўцаў3

Афіцэр-пагранічнік, які прайшоў праз турму, расказвае пра жыццё «да» і «пасля» дый не шкадуе слоў пагарды для амапаўцаў

Усе навіны →
Усе навіны

Гісторык Цімох Акудовіч разважае, як прыцягваць людзей да беларускасці і чым тут карысныя рускамоўныя праекты12

Зяленскі: Украіна альбо ўступіць у НАТА, альбо будзе мець ядзерную зброю20

Расію западозрылі ў маштабнай фальсіфікацыі эканамічнай статыстыкі10

Гродзенскі заапарк паказаў, што вырасла з двух медзведзянятаў-падкідышаў1

У Расіі Марына Васілеўская стала дзіцячай лялькай7

«Адна дзяўчынка страціла прытомнасць пасля ўколу проста на калідоры». Што цяпер адбываецца на Акрэсціна2

Кіраўнікі разведкі краін Захаду ўстрывожаныя «дзікімі паводзінамі» расійскіх спецслужбаў1

У Мінску зносяць адзін з будынкаў 6-й бальніцы

У Польшчы прызямліўся паветраны шар з Беларусі з надпісамі на рускай: на месца адпраўлялі спецназ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Афіцэр-пагранічнік, які прайшоў праз турму, расказвае пра жыццё «да» і «пасля» дый не шкадуе слоў пагарды для амапаўцаў3

Афіцэр-пагранічнік, які прайшоў праз турму, расказвае пра жыццё «да» і «пасля» дый не шкадуе слоў пагарды для амапаўцаў

Галоўнае
Усе навіны →