Лойд Осцін заклікаў Украіну засяродзіцца на ваенных цэлях.
Атакі Украіны на нафтаперапрацоўчыя заводы ў Расіі могуць паўплываць на глабальныя энэргетычныя рынкі. Пра гэта кіраўнік Пентагона Лойд Осцін заявіў на пасяджэнні Камітэта Сената ЗША па ўзброеных сілах, піша «Украінская праўда».
Осцін заклікаў Украіну засяродзіцца на вайсковых цэлях.
«Такія атакі могуць уплываць на глабальную энергетычную сітуацыю. Украіне лепш знішчаць тактычныя і аператыўныя цэлі, якія могуць паўплываць непасрэдна на бой», — сказаў Осцін.
Акрамя гэтага, Осцін заклікаў Кангрэс ухваліць дадатковую вайсковую дапамогу Украіне і падкрэсліў, што такая дапамога будзе спрыяць таксама павелічэнню абароннай вытворчасці ў саміх Злучаных Штатах, гэтыя грошы будуць спрыяць працы абароннай прамысловасці.
Bloomberg піша, што каментары Осціна адразу асудзіў сенатар-рэспубліканец Цім Котан, які абвінаваціў Белы дом у перашкодзе эфектыўным дзеянням Украіны з-за палітычных меркаванняў: «Думаю, што адміністрацыя Байдэна не хоча, каб цэны на газ павышаліся ў год выбараў».
Каментары