Грамадства77

Гамяльчанка паскардзілася на калегу, якая на бальнічным хадзіла ў кафэ і на шопінг. Аказалася, гэта не забаронена

Жыхарку абласнога цэнтра збянтэжыла актыўнае жыццё калегі ў інстаграме.

Жыхарка Гомеля паскардзілася на калегу, якая на бальнічным актыўна посціла ў сацсетках фота з кавярняў і крамаў. Гамяльчанка падзялілася душэўным болем з парталам «Белка».

 «Калега афіцыйна знаходзіцца на бальнічным па прычыне прастуды. Але ў гэты час выстаўляе ў сябе ў сацыяльных сетках фота, дзе яна адпачывае ў кафэ. А нядаўна яе бачылі ў супермаркеце на шопінгу. Такія паводзіны абураюць не толькі мяне, але і ўвесь наш аддзел. Хвароба яе не моцна турбуе. Ці можна прыцягнуць нядобрасумленную «хворую» да адказнасці за парушэнне бальнічнага рэжыму?» — задалася пытаннем жыхарка абласнога цэнтра.

Як аказалася, нічога крымінальнага ў такіх паводзінах яе калегі няма. Галоўная доктарка Гомельскай паліклінікі № 9 Ганна Ермалаева патлумачыла, што вінаваціць парушэнне бальнічнага рэжыму за наведванне кавярні медыкі не маюць права. 

Па інструкцыі, парушэннем будзе лічыцца няяўка на планавы візіт да доктара, а таксама выезд за мяжу падчас бальнічнага. Па словах Ермалаевай, ёсць выпадкі, калі пацыенты з пераломамі ўмудраюцца на бальнічным ездзіць у цёплыя краіны. 

Наведванне кафэ, рэстаранаў і гандлёвых цэнтраў у Беларусі на бальнічным не забаронена. Пры гэтым доктар лічыць такія паводзіны няправільнымі з маральнага пункту гледжання, бо хворы, напрыклад, ВРВІ, можа заражаць іншых.

Каментары7

  • Тэкля
    07.04.2024
    Даносчыкаў не паважаю. Але і супраць таго, каб з рэспіраторнымі захворваннямі хадзілі паўсюль і разносілі вірусы
  • Правдоруб 54
    07.04.2024
    Тэкля, шмэкля, дзе там пра "рэспіраторнае захвораанне"?
    Сачы за собой! А лепш, за мужам. Ад такіх як ты і гуляюць!)
  • Агееў
    07.04.2024
    То бок нас сваімі вірусамі трапіць можна, а замежнікаў паберажом? На каго працуеш, мінздароўя?

Пратасевічу адмянілі гіганцкі штраф, і ён паляцеў на адпачынак у Дубай8

Пратасевічу адмянілі гіганцкі штраф, і ён паляцеў на адпачынак у Дубай

Усе навіны →
Усе навіны

Былы міністр абароны Вялікабрытаніі прапанаваў выставіць ультыматум Пуціну2

Чые жамчужыны рассыпаліся ў Магілёве3

«Бацькі не разумелі, як можна за кімсьці даношваць». Беларусы расказалі, чаму закупляюцца ў сэканд-хэндах

Як расійскія вайскоўцы перастралялі адзін аднаго — драматычная гісторыя з-пад Луганска7

Памёр шматгадовы вядоўца КВЗ Аляксандр Маслякоў6

«Усё, што цяпер адбываецца, гэта здрада. Здраднікі сядзяць у Крамлі». У Расіі ўзбунтаваўся Z-блогер7

Наколькі мы ад іх адстаём: як Капенгаген ператвараецца ў горад без выкідаў і як капенгагенцы інакш арганізуюць сваё жыццё26

Беларусы перамаглі ў футбол Люксембург ВІДЭА6

У Лельчыцах Дзень горада правялі ў дыме з чарнобыльскай зоны3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пратасевічу адмянілі гіганцкі штраф, і ён паляцеў на адпачынак у Дубай8

Пратасевічу адмянілі гіганцкі штраф, і ён паляцеў на адпачынак у Дубай

Галоўнае
Усе навіны →