З наступнага набору студэнтаў-медыкаў на адпрацоўку адправяць амаль 90%
Колькасць бюджэтных месцаў ва ўніверсітэтах у гэтым годзе будзе больш не толькі для медыкаў.
![](http://d3kcf2pe5t7rrb.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/stock/153_20130105_img_8617_nn-dyb5b.jpg.webp)
«Мы практычна цалкам перайшлі на бюджэтную форму атрымання адукацыі для будучых педагогаў — тых дзяцей, якія будуць паступаць ужо сёлета. Па медыцынскіх работніках мы фактычна таксама перайшлі, ужо практычна 90% бюджэтнага набору», — сказаў на СТБ міністр адукацыі Андрэй Іванец.
Прыём у ВНУ плануюць захаваць на ўзроўні 2023 года. Пры гэтым колькасць бюджэтных месцаў будзе павялічана на больш чым 3 тыс. У першую чаргу — для будучых медыкаў, педагогаў, інжынерна-тэхнічных спецыялістаў.
Таксама будзе павялічаны і набор у каледжы: больш чым на 3 тыс. бюджэтных месцаў на ўзроўні сярэдняй спецыяльнай адукацыі і каля 1,5 тыс. на ўзроўні прафесійна-тэхнічнай адукацыі.
Каментары