Афіцыёзную палітінфармацыю сталі праводзіць і на прыватных прадпрыемствах
Так званы адзіны дзень інфармавання, які штомесяц праводзяць у калектывах дзяржаўных арганізацый і прадпрыемстваў, сталі распаўсюджваць і на прыватныя структуры, заўважыў «Флагшток».
Упершыню ідэолагі прыйшлі на буйныя гомельскія прадпрыемствы, а ў райцэнтрах Гомельшчыны на такія «дні інфармавання» збіралі мясцовых прадпрымальнікаў. Тэмай лістападаўскай прапаганды сталі выбары Аляксандра Лукашэнкі, якія маюць адбыцца ў студзені.
Справаздачы пра «інфармаванне» «Флагшток» заўважыў у раённых газетах і на старонцы гомельскай прыватнай кампаніі «Алкопак» — гэта вытворца закарковачнай прадукцыі і вырабаў медыцынскага прызначэння.
Каб славіць Лукашэнку і пераконваць прыйсці на выбарчыя ўчасткі, на «Алкапак» прыязджаў начальнік Галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Гомельскага аблвыканкама Сяргей Белы. Раней справаздач пра падобныя сустрэчы не было — пошук па старонцы «Алкапака» выдаў толькі адну публікацыю-за 21 лістапада 2024 года.
Паводле звестак «Флагштока», палітінфармацыю ў лістападзе праводзілі і на іншых буйных прыватных прадпрыемствах Гомеля — напрыклад, «Міртэк», «Каштан». Гэтым таксама займаліся чыноўнікі ўзроўню намеснікаў старшыні аблвыканкама.
ГУБАЗіК пагражае Мікіту Мелказёраву — за грубыя словы пра Панамарэнку. А прапагандыст Казакоў заклікае расстраляць
«Даляраў столькі, што хоць печку імі палі». Азаронак на камеру спаліў купюру ў 1 даляр
Прапагандысты прачыталі новую лекцыю за Лукашэнку пад назвай «Дыктат? Ура!»
«Я тая яшчэ памідорка». Што Ігар Тур піша ў тэлеграм-чатах са свайго асноўнага акаўнта
Прапагандысты выпадкова паведамілі, колькі плацяць за стварэнне крынджовых стыкераў да Дня народнага адзінства
Каментары