Грамадства88

«Людзі не павінны дрыжаць на працы і пасля працы». Лукашэнка вучыў новых кіраўнікоў «сапраўднай дэмакратыі»

Робячы сёння прызначэнні, Аляксандр Лукашэнка загаварыў пра дэмакратыю, а таксама наступныя выбары. 

«Заўтра вы прыйдзеце ў працоўныя калектывы. Асабліва кіраўнікі раёнаў. Я заўсёды раю падобным людзям, кіраўнікам: у кожнага члена калектыву павінен быць шанц. Таму не трэба прыходзіць з шашкай нагала і секчы там. Не тыя часы. Мазгі трэба мець, галаву на плячах. Тады за вамі пойдуць людзі. І калі нехта недзе недапрацоўваў, дайце яму шанец», — сказаў Лукашэнка.

Акрамя шанцу, людзям трэба даць дэмакратыю, прычым «сапраўдную», заявіў ён.

«Вы кіраўнікамі становіцеся высокага ўзроўню. Людзі хочуць жыць нармальна і дыхаць спакойна. Яны не павінны дрыжаць з раніцы да вечара на працы і пасля працы. Стварыце нармальную атмасферу ў калектыве, дайце магчымасць людзям сябе праявіць.

У нас павінна быць сапраўдная дэмакратыя, калі людзі жывуць у задавальненне. А калі будуць у задавальненне працаваць, то і будуць жыць у задавальненне», — сказаў Лукашэнка. 

Пра дэмакратыю ён узгадаў напярэдадні новых прэзідэнцкіх выбараў, якія павінны прайсці ў наступным годзе і якія, па ягоных прызнаннях, трывожаць яго. 

«Год палітычны. Вы ведаеце, вось я да вас 2 гадзіны чытаю пошту розную — па СМІ аналітыку, даклады выведкі, спецслужбаў. Усе мы, хлопцы, стараемся знайсці шлях.

Якія б ні былі ў нас з вамі адносіны (я вас лаяў, здымаў з працы і іншае) — вы павінны быць дзяржаўнымі людзьмі! Ні вы, ні я асабіста нічога не вартыя ў параўнанні з тым, што значыць для нас суверэнная і незалежная Беларусь. Мы павінны яе абараніць — сваёй працай, крывёю, потым і сваім жыццём!» — павысіў стаўкі Лукашэнка. 

Каментары8

  • Люди Беларуси
    04.04.2024
    Какой добрый. Уходи!
  • Сымон
    04.04.2024
    Мы павінны яе абараніць — сваёй працай, крывёю, потым і сваім жыццём!» — павысіў стаўкі Лукашэнка

    Гэта ён дакладна пра Беларусь альбо ўсё ж такі пра сваю асабістую уладу?
  • Суповой пакетик
    04.04.2024
    Ой, миленький, уж ты защити... ну хоть что-нибудь, - ценой своей жизни! От твоего труда все равно никакой пользы, пот ты тоже на нем не поливаешь, а твоя дурная кровь никому и даром не нужна. А вот кабы ты... того... подал повод к распитию шампанского, - ну, так это же совсем другое дело!

Андрэй Дзмітрыеў з'ездзіў у Бундэстаг, каб давесці неабходнасць удзелу Лукашэнкі ў мірных перамовах11

Андрэй Дзмітрыеў з'ездзіў у Бундэстаг, каб давесці неабходнасць удзелу Лукашэнкі ў мірных перамовах

Усе навіны →
Усе навіны

У Оршы хлопец фоткаўся з беларускімі зоркамі і падтрымліваў «СВА». А яго асудзілі за экстрэмізм3

Беларус пра ўмовы ў лагерах для ўцекачоў: Калі маеш досвед, то разумееш, што ўсё можа быць і кепска, і сумна9

Колькі можна з'есці мандарынак, каб не было наступстваў2

Блогерка выдавала сваю здаровую дачку за смяротна хворую, каб атрымаць данаты і лайкі. А магчыма, і труціла яе

Ракетная атака на Украіну: Расія б'е «калібрамі» і балістычнымі ракетамі9

Краіны Балтыі і Скандынавіі выступілі за павелічэнне дапамогі Украіне ў адказ на агрэсію РФ1

Чарга з легкавых машын вярнулася на польскую мяжу

ЗША рэкамендуюць Украіне знізіць прызыўны ўзрост да 18 гадоў6

Ці стала прасцей запісацца на польскую візу пасля ўвядзення фотаверыфікацыі? Досвед чытачоў11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Андрэй Дзмітрыеў з'ездзіў у Бундэстаг, каб давесці неабходнасць удзелу Лукашэнкі ў мірных перамовах11

Андрэй Дзмітрыеў з'ездзіў у Бундэстаг, каб давесці неабходнасць удзелу Лукашэнкі ў мірных перамовах

Галоўнае
Усе навіны →