Свет99

У маскоўскім аддзеле паліцыі памёр ураджэнец Чачні, якога затрымалі пасля тэракта ў «Крокусе»

Ураджэнец Чачні Асхаб Успанаў, якога затрымалі ноччу 22 сакавіка, пасля тэракта ў «Крокус Сіці Холе», памёр праз некалькі гадзін па невядомых прычынах, піша «Агенцтва» са спасылкай на яго маці Таісу Успанаву. Тэлеграм-канал 1ADAT апублікаваў відэа з целам Успанава пасля ўскрыцця. Голас за кадрам кажа, што сілавікі інсцэніравалі самагубства праз павешанне.

Паводле слоў маці, Успанава затрымалі на аўтобусным прыпынку, калі ён ехаў на працу да жонкі. Пасля затрымання, як расказвае Таіса Успанава, яе сын патэлефанаваў жонцы. Яна хацела прыехаць за ім, але ён папрасіў яе гэтага не рабіць, сказаўшы, што «ў іх на мяне нічога няма». Пазней, па словах маці, Успанаў зноў патэлефанаваў жонцы і папрасіў прыехаць за ім у аддзяленне, сказаўшы, што «нагрубіў сілавікам». 

Жонка Успанава, як расказвае яго маці, прыехала ў аддзяленне праз дзве гадзіны. Там ёй сказалі, што «яе мужа больш няма». Таіса Успанава кажа, што сына пахавалі ў Чачні, але не ўдакладняе, як і калі ёй аддалі цела, ці былі на ім сляды катаванняў і якія прычыны смерці. 

Аб смерці Успанава таксама паведаміў апазіцыйны чачэнскі тэлеграм-канал 1ADAT 29 сакавіка. У паведамленні гаворыцца, што Успанаў вяртаўся пасля працы дадому, на прыпынку на яго напалі людзі ў масках, і ён, не зразумеўшы, што гэта сілавікі, «аказаў супраціўленне». Тэлеграм-канал сцвярджае, што Успанава пасля затрымання катавалі, зламалі рэбры і пазваночнік, на целе былі сляды ўдушша і «паўсюдныя гематомы». 

Таксама 1ADAT апублікаваў відэа з целам Успанава пасля ўскрыцця. Голас за кадрам кажа, што сілавікі інсцэніравалі самагубства праз павешанне. Маці Успанава сказала «Агенцтву», што яе сын нічога не мог зрабіць з сабой, «таму што ён быў мусульманінам». 

Пасля тэракта ў «Крокус Сіці Холе» ФСБ заявіла аб затрыманні 11 чалавек, якія падазраюцца па справе. Суды арыштавалі дзесяцёх чалавек, у тым ліку чацвярых выканаўцаў. На паседжанні яны былі са слядамі катаванняў — аднаго з іх прывезлі на медыцынскай каталцы. 

У Маскве і іншых гарадах пачаліся рэйды супраць ураджэнцаў Таджыкістана і іншых краін.

Каментары9

  • Ў
    02.04.2024
    Яго забілі пуцінzкія выб…кі, хацелі выбіць паказанні, каб ён прызнаўся ў тым, чаго не рабіў.
  • Лепш быць жывым, але ў Чачні, чым трупам з масковіі
    02.04.2024
    Валіце з масковіі нафіг, калі вы яшчэ жадаеце пакінуць сабе жыццё. А то таемная канцэлярыя зробіць з вас сапраўднага ворага народа!
  • Шляхцич Завальня
    02.04.2024
    Шахиды значит не мусульмане

«Расія ніколі не спыніцца — яе можна толькі рабіць слабой». Вялікая гутарка з камандзірам каліноўцаў Паўлам Шурмеем

«Расія ніколі не спыніцца — яе можна толькі рабіць слабой». Вялікая гутарка з камандзірам каліноўцаў Паўлам Шурмеем

Усе навіны →
Усе навіны

Камунальнікі абурыліся самаробнымі лебедзямі з шынаў

Сёння — чарговы суд над палітзняволеным журналістам Ігарам Карнеем. Некалькі месяцаў яго трымаюць у памяшканні камернага тыпу1

Колькі беларусам трэба для камфортнага жыцця?3

Як у Мінску запалілі галоўную ёлку ФОТЫ4

Ва Украіне паспяхова выпрабаваная новая ракета «Рута»3

Запісацца на візу хутчэй можна праз «радары». Пра што размова?7

Былы міністр абароны Паўднёвай Карэі спрабаваў скончыць жыццё самагубствам

Расійскія Таганрог і Бранск падвергнуліся атацы2

Марафон рэпрэсій не спыняецца. Паказваем жахлівыя лічбы8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Расія ніколі не спыніцца — яе можна толькі рабіць слабой». Вялікая гутарка з камандзірам каліноўцаў Паўлам Шурмеем

«Расія ніколі не спыніцца — яе можна толькі рабіць слабой». Вялікая гутарка з камандзірам каліноўцаў Паўлам Шурмеем

Галоўнае
Усе навіны →