Грамадства77

«Перад вачыма стаіць гэты мой забег і словы з песні пра мышалоўку». Беларуска, якая ўратавалася ў «Крокусе», расказала, як ёй гэта ўдалося

Беларуска Вольга — адна з тых, хто стаў навочным сведкам падзей у «Крокусе» ўвечары 22 сакавіка. Яна змагла гаварыць пра тое, што адбылося, толькі цяпер: да гэтага было адчуванне, што ўсё гэта здарылася не з ёй, «як быццам кіно паглядзела». Усведамленне прыйшло праз паўтара тыдня. У выніку Вольга пагадзілася расказаць «Анлайнеру», як ёй удалося выратавацца. Яшчэ да размовы дзяўчына папрасіла не паказваць прозвішча і не рабіць фота.

Фота: AP Photo/Vitaly Smolnikov

— Гурт «Пікнік» я люблю вельмі даўно. Квіткі на іх канцэрт купляла яшчэ ў студзені. Ён быў прызначаны на пятніцу, а ў суботу мяне запрасілі на ўручэнне літаратурнай прэміі. Ідэальны ўік-энд! Дамовіліся, што пойдзем разам з маёй маскоўскай сяброўкай.

Як толькі яна напісала мне, што квіткі набытыя, памятаю, у мяне мільганула думка: «Падчас канцэрту здарыцца нешта нядобрае».

— Гэта вам цяпер здаецца, што такая думка была?

— Не, я яе запомніла вельмі выразна. Гэта было настолькі бескантрольна і хутка, як успышка. «Ды што гэта са мной, напэўна, перапрацавалася», — падумала тады я і не стала пра гэта нікому гаварыць.

— А потым, калі тэма тэракта стала з'яўляцца ў навінах?

— Я навіны не чытаю і не гляджу. А цяпер, калі пастфактум мы супаставілі ўсё, што бачылі, і тое, што казалі ў СМІ, і пагатоў.

З Мінска Вольга адправілася раніцай 22 сакавіка, па прыездзе ў Маскву заехала да сяброўкі, каб пакінуць рэчы. Дзяўчаты пагулялі па горадзе і бліжэй да прызначанага часу на метро прыехалі да «Крокус Сіці Хол».

— Я ніколі не была раней у гэтым месцы. Проста ад станцыі метро да «Крокуса» вёў крыты тунэль, нам нават не прыйшлося выходзіць на вуліцу. Мяне здзівіла, што людзей адносна няшмат, усё спакойна. Зрэшты, праз тунэль мы падышлі да канцэртнай залы з адваротнага боку ад цэнтральнага ўваходу. Як там было на галоўным уваходзе, не ведаю.

У нас праверылі квіткі без нейкага асабліва пільнага кантролю. У мяне быў з сабой заплечнік, у сяброўкі — сумачка, нічога не звінела на рамках металашукальніка. Прамільгнула думка: а ці працуюць яны? Больш старанна нас не правяралі. Ні паліцэйскіх, ні валанцёраў, якія накіроўваюць наведвальнікаў, ні ахоўнікаў, акрамя тых, што стаялі на ўваходзе, я не бачыла.

Здаўшы рэчы ў гардэроб, сяброўкі вырашылі паглядзець мерч, які прадаваўся каля ўваходу ў залу.

— Да канцэрта ў нас заставалася хвілін з дзесяць, — працягвае дзяўчына. — І цяпер я дакладна ведаю: калі б я была адна, я б ужо за паўгадзіны сядзела б на сваім месцы, прадчуваючы відовішча. А квіткі ў нас былі вельмі класныя: першы шэраг бельэтажу.

Але мы пачалі вывучаць кнігі, патэлефанавала яшчэ адна наша сяброўка, па відэасувязі мы сталі захлёбваючыся ёй распавядаць, што вось-вось пачнецца канцэрт. І як толькі мы развіталіся, а я збіралася дастаць кашалёк, каб расплаціцца за кнігу, пачула з залы глухія воплескі, паглядзела ў адчыненыя дзверы і ўбачыла смугу — дакладна так, як раней на дыскатэках пускалі.

У гэты момант збоку пабеглі людзі з крыкам: «Там страляюць! Там тэрарысты!»

— Мы нават не разважалі. Мы пабеглі, — аднаўляе падзеі ў памяці Вольга. — Я не ведаю чаму, але мы рванулі наверх: спачатку на другі паверх, потым на трэці. Як аказалася, гэта было першае з нашых правільных рашэнняў. Мы тыцкаліся ў пошуках любой лесвіцы, каб хоць кудысьці выйсці. Потым, разбіраючы храналогію сваіх перасоўванняў і траекторыю тэрарыстаў, мы зразумелі, што нейкім цудам нашыя шляхі не перасекліся. Наш забег працягваўся 17 хвілін, а мне здавалася, што гадзіну. І каля 17 хвілін доўжыўся тэракт.

— Вы беглі ўдвох ці ўтварылася нейкая група?

— Усе бегалі групамі па 20-30 чалавек, але не ўсе людзі былі ў адэкватным стане: хтосьці нервова смяяўся, хтосьці фатаграфаваў, хтосьці здымаў відэа, хтосьці казаў: «Ды вы што!» А ў мяне ў галаве была адна думка: «Хутчэй адсюль трэба валіць».

У нейкі момант сяброўкі ў пошуках тэхнічнай лесвіцы забеглі ў прыбіральню. Але, нягледзячы на тое, што ніякага выхаду там не было, гераіня лічыць, што гэта другое правільнае рашэнне, якое яны прынялі.

— Разумееце, усе гарлапанілі, і не было ні ратавальнікаў, якія маглі б аказаць дапамогу, ні нейкага «моцнага арэшка», які б сказаў усім, што трэба рабіць. У мяне мозг адключыўся да такой ступені, што я нікога не ўспрымала, я толькі чула гукі стрэлаў. Гэта значыць, спачатку гучала « хлоп!», «хлоп!», але потым страляць сталі чэргамі. І чым гучней іх было чуваць, тым далей мне хацелася ўцячы. —

Нам трэба было абстрагавацца ад выцця людзей і гукаў стрэлаў, трэба было прывесці думкі ў парадак, хай мы і страцілі секунд з 20. Але гэта было важна. Заставацца ў прыбіральні таксама было небяспечна, падумалі мы і, як аказалася пасля, не памыліліся. Тыя некалькі дзясяткаў чалавек, якія там схаваліся, загінулі.

Выбегшы з прыбіральні, мы працягвалі шукаць лесвіцу. І зноў: ні паказальнікаў, ні надпісаў, нават вогнетушыцеляў — не бачылі нічога. Знайшлі нейкія запаяныя дзверы, якія нават нагой выбіць было немагчыма. Потым нейкім чынам мы апынуліся на балконе трэцяга паверха, з якога быў бачны хол першага. Інтэр'ер «Крокуса» досыць спецыфічны: мармур, шкло, хром. Я памятаю, што гэтая мармуровая падлога была запэцканая крывёй, былі раскіданыя нейкія анучы. Тут мы зразумелі, што трэба яшчэ больш паскорыцца».

Дзяўчына ўспамінае, што на дарозе ў іх былі доўгія барныя стойкі, у шафках якіх яны без праблем маглі б схавацца ад злачынцаў. Але і гэтым разам інтуіцыя іх не падвяла: застаўшыся ў будынку, яны маглі б загінуць у пажары, які пачаўся пасля страляніны.

Вольга кажа, што знайсці пажарную лесвіцу нарэшце ўдалося, але па ёй — наадварот — людзі з крыкамі беглі наверх: тэрарысты стралялі з розных месцаў, і ад гэтага хаос яшчэ больш узмацняўся. У выніку, прызнае дзяўчына, яны беглі туды, куды беглася.

Ліфты былі спыненыя, эскалатары не працавалі. Па адным з іх людзі пачалі спускацца, не разумеючы, куды вядзе гэты шлях. Пачалася цісканіна.

— Я потым паглядзела: калі б унізе гэтага эскалатара стаяў хтосьці з тэрарыстаў, нас бы расстралялі ўсіх адзін за адным. Людзі былі як на далоні. Але нават без стралкоў натоўп быў небяспечны сам па сабе. Мне нават падумалася: абы не памерці на гэтых жалезных зубцах прыступак эскалатара.

Перада мной нахілілася жанчына, як быццам ужо падала, у выніку мы разам вырваліся з эскалатара і пабеглі насустрач невядомаму цёмнаму выхаду. Апынуліся ў нейкім цёмным ангары. Як потым высветлілася, гэта быў выставачны павільён, а потым мы неўзабаве апынуліся на вуліцы.

Як толькі ўбачылі людзей каля кавярні з шаўрмой — адразу да іх. Мы папрасілі ў мужчын, якія нічога не разумелі, вады, спрабавалі выклікаць таксі. Пазнаёміліся з парай з Гродна, яны таксама былі на канцэрце. Яшчэ — з мужчынам з Бабруйска, ягоная брыгада там нейкія работы выконвае. На той момант каля «Крокуса» яшчэ не з'явіліся ні паліцыя, ні МНС, толькі людзі, якія бегалі ў жаху.

І тут я ўбачыла, што будынак гарыць. Я не разумею, як за такі кароткі час мог узнікнуць пажар такой сілы. А вось на вуліцы адбываліся дзве крайнасці: адны ў паніцы бегалі з крыкамі «Страляюць!», іншыя паводзілі сябе так, быццам нічога не адбываецца.

— Нарэшце я ўбачыла, што ў таксі садзяцца двое, і вырашыла, што мы таксама змесцімся, павінны ўсімі праўдамі і няпраўдамі з'ехаць. Як аказалася, гэтыя людзі таксама былі на канцэрце.

Вольга і сяброўка дабраліся дадому праз дзве гадзіны, стан шоку не адпускаў. Леглі позна, гадзіне а трэцяй ночы, спалі мала. Раніцай дзяўчаты паведамілі ў МНС па тэлефоне гарачай лініі, што былі ў «Крокусе». Прыйшоў супрацоўнік, каб ацаніць матэрыяльную шкоду.

— Ну што мы страцілі? Замест рэчаў, здадзеных у гардэроб, — кніга і нумарок. Кнігу, аказваецца, сяброўка аўтаматычна ўзяла з прылаўка, так з сабой увесь час і пранасіла ў руках.

Потым дзяўчаты чыталі навіны, аднаўлялі падзеі. Каб неяк расслабіцца, пайшлі ў Траццякоўскую галерэю.

— Я хадзіла сярод карцін і думала толькі пра адно: а дзе тут вогнетушыцелі? А што зробяць гэтыя бабулі-дзьмухаўцы ў выпадку чаго? Напэўна, ацаніць усе наступствы таго, што адбылося ў поўнай ступені (для сябе, іншых пацярпелых і ў цэлым для найноўшай гісторыі) мне яшчэ трэба будзе.

Уручэнне літаратурнай прэміі, дзеля якой я і прыехала ў Маскву, адмянілі. Пазней стала вядома, што ўручэнне адбудзецца ў траўні. Але пакуль я нават не ўпэўненая, што змагу ў тэатр у Мінску пайсці, хоць у мяне ўжо ёсць квіткі.

Калі я думаю пра ўсё тое, што здарылася, мне здаецца, што гэта такое велізарнае зло, выратавацца ад якога можна толькі адным спосабам — бегчы як зайцы.

— Я так ні разу і не паплакала, хоць сама па сабе вельмі эмацыйная. Вось паглядзела канцэрт «Пікніка» — той, што яны давалі пасля трагедыі: перад вачыма стаіць той мой забег і словы з песні пра мышалоўку.

Зрэшты, я ўпэўненая, што пройдзе час, і песні ўлюбёнага гурта перастануць быць адзінай асацыяцыяй з 22 сакавіка. А яшчэ я ўпэўненая, гэта лёс. Значыць, я павінна для чагосьці далей жыць.

Каментары7

  • Алесь
    01.04.2024
    Лайно - у галаве, смецце - з вуснау!.. Цяжка сабе нават уявiць тых, хто забiвалi людзей ва Украiне, на канцэрце Пiкнiка. Хiба што, абсалютна выпадкова... Лiчу, што, калi ФСБ усё ж датычна да тэракта, то абралi менавiта канцэрт Пiкнiка, а не таго ж Шамана, таму што ведалi, што там няма чаго рабiць зэтнiкам i ватнiкам.
  • Это полный финиш
    01.04.2024
    А на следующий день после теракта и забегов по крокусу они с подругой еще поперлись в Третьяковку 🤦‍♀️
  • Заходні Беларус
    01.04.2024
    Ну і на якога хера вам патрэбна гэтае лайно пуцінска фашыстскай расеі? У вас моладзь мазгі якія небуць ёсць у кумпалах вашых дзіцячых? Расейка - гэта новая Германія 1933, краіна, у якой няма будучыні, краіна, якая бадзяецца па лесе і ніяк не можа знайсці свой шлях,няўжо ж вы не бачыце  гэтую пену і ваніты на іх ашалелых прапітых зчырванелых ад гарэлкі і апухшых мангалоідных пашчах? Чытайце Якуба Коласа, песняра нашага беларускага, слухайце беларускую мову перад сном і вы не заўважыце, як станеце часткай беларускай нацыіі, чыстай і сапраўднай, мірнай і жыватворнай ва ўсёй сваёй прастаце і абліччы. Скіньце с сябе гэтую сёнешнюю лухту мярзотнага рускага міру і дазвольце свайму розуму адкінуць гэтае смецце імперскага расейскага бруду, які атручвае беларускі народ на працягу стагоддзяў. Жыве незалежная Беларусь! Жыве свабодная, простая, ненахабная,  працаздольная і запатрабаваная да развіцця цывілізаванага грамадства і аб'яднання усіх беларусаў нацыя. Вурдалакі гэтыя сёняшнія, лукашэнкі, яго лялькі, ахвяры адгалосак яго хворага юнацтва, азаронкі і іншы прарасейкі сброд, яны вымруць урэшце, а вам будаваць еўрапейскую краіну, цвярозую і самавітую, карысную для чалавецтва і для будучых пакаленняў.   

Украінскі дэпутат на форуме «добрых рускіх»: Важна пераносіць вайну ў Беларусь95

Украінскі дэпутат на форуме «добрых рускіх»: Важна пераносіць вайну ў Беларусь

Усе навіны →
Усе навіны

У Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга на возеры перакулілася судна. Ахвяр можа быць сотні3

Ракетным ударам украінцы знішчылі каля Данецка шасцярых афіцэраў з КНДР — Kyiv Post3

У Мазыры палаў будынак былой павятовай бальніцы пачатку XX стагоддзя4

Лукашэнка просіць выратаваць яго ад Пуціна — меркаванне Чалага35

«Для мяне гэты занятак — не каб пакласці паштоўку ці фотку ў шуфляду». Як і для чаго краязнаўца набывае старыя фатаграфіі з Беларусі1

У Іспаніі затрымалі беларуса, якога называюць адным з лідараў злачыннай міжнароднай хакерскай групоўкі

Telegram патлумачыў глабальны збой вайной на Блізкім Усходзе

Пскоўскі мастак захацеў паваяваць з бел-чырвона-белым сцягам, але нашкодзіў сабе самому8

ЕС падтрымаў значнае павышэнне пошлін на кітайскія электрамабілі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украінскі дэпутат на форуме «добрых рускіх»: Важна пераносіць вайну ў Беларусь95

Украінскі дэпутат на форуме «добрых рускіх»: Важна пераносіць вайну ў Беларусь

Галоўнае
Усе навіны →